Чаго? Былога кахання Нізвання… Хто выкраў яго?..

(Адварочваецца.)

Фаўст

Хадзем, каханая! Хадзем з няволі! Люблю цябе, як не любіў ніколі. Прашу адно — ідзі за мной.

Маргарыта (павярнуўшыся да яго)

Дык гэта ты! О… ты… каханы мой?..

Фаўст

Я, я! Хадзем!

Маргарыта

                    Там на свабодзе Жыць будзем у любові мы і ў згодзе, Няўжо табе не страшна быць пры мне, Няўжо не бачыш ты, што я ў турме?

Фаўст

Хадзем! Зарою неба запалала!

Маргарыта

Сваю я маму змардавала, Сваё ўтапіла я дзіця, Маё дзіця, тваё дзіця. Тваё! Ах, божа, гэта ж ён!.. Падай руку!.. Не сон, не сон… Вільготная рука твая… Здаецца мне, што бачу я Густую кроў… Каго ты закалоў? Чыю ты загубіў душу? Схавай свой страшны нож, прашу!

Фаўст

Мінулае ў мінулым застанецца! Не муч мяне, не крой мне сэрца.

Маргарыта

Застанься, мілы. Я раскажу пра тры магілы, Што заўтра будзеш ты капаць. Матуля ў першай будзе спаць, А побач ляжа родны брат, А я наўзбоч ад іх, не ў рад, Але не надта каб далёка, Каб не было мне адзінока, І на грудзях я прыгарну Маё дзіця і з ім засну, Бо дзе ж яшчэ яму ляжаць? О, як хачу я зноў абняць Цябе, мой любы, як бывала, Ды ўсё мінула, ўсё прапала: Сілком тулюся, ты ж не рад, Чамусьці хілішся назад.— Як рада я, што разам мы.

Фаўст

Тады пайшлі хутчэй з турмы.

Маргарыта

Куды?
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату