Фаўст

         На волю!

Маргарыта

                       Ў дамавіну! На смерць пайду, турму пакіну, На адпачынак вечны, на спакой Пайду хоць зараз я з табой. Далей ні кроку, мілы мой.

Фаўст

Ты можаш! Адчыніў я дзверы!

Маргарыта

О не! Няма ўжо больш надзеі, веры. Чаго ўцякаць? За сутарэннем Чакае варта — мне не збегчы. Павесіць торбачку за плечы, Ісці з нячыстым, злым сумленнем Нядобра, брыдка мне, і ўрэшце, Чаго блукаць, бадзяцца ў свеце, Калі ўсё роўна не ўцячы?

Фаўст

Я застаюся!

Маргарыта

Ах, маўчы! Мяне пашкадуй — Дзіцятка ратуй. Там, дзе ручай бяжыць У бары… У сажалцы ляжыць, У віры… Пад кладкай… Галоўкай дагары… Яно жывенькае яшчэ. Бяры яго хутчэй! Ратуй маё дзіцятка!

Фаўст

Адумайся, няўжо не хочаш волі?

Маргарыта

Каб толькі нам мінуць гару на полі! Сядзіць на камені матуля. Ах, як страшна мне з табою… Сядзіць на камені матуля… І мне ківае галавою… Панікла ўся… Васковае аблічча… І не заве яна мяне… не кліча… Каб добра нам было, яна заснула… Але мінула шчасце… ўсё мінула…

Фаўст

Ніякай просьбаю не ўзрушу, Цябе я сілай весці мушу.

Маргарыта

Я не люблю ні гвалту, ні падману. Пусці мяне, пусці, забойца, Не развярэджвай рану.

Фаўст

Каханая, ўзыходзіць сонца.
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату