Ўжо грукоча брама неба, Ўжо туркочуць колы Феба, Сонца нам яны вязуць! Граюць трубы, барабаны Гімн узнёслы, нечуваны — Хоць не ўсім яго пачуць. Шпарка, шпарка, эльфы-дзеткі, Пахавайцеся за кветкі, Хто ў траве, хто пад скалой! — Хто змарудзіць, згіне той!

Фаўст

Ты зноў, жыццё, мне сілы ўзварушыла, Мяне лагодная вітае ціша! Зямля! Ты боль мой горкі патушыла, І ўжо душа мая вальготна дыша, І я адчуў прыліў натхнення свежы: Яно мае імкненні раскалыша І пазаве ў жыццёвыя бязмежы. Прачнуўся свет, адолеў морак цесны, Акрыў туманам гор наўкольных вежы, Развесіў мглы срабрыстыя павесмы На шумны бор, на вольныя даліны; Праменіцца ў святле ўвесь край нябесны,— Вось п’юць жыццё лісточкі і галіны, І ўжо блішчаць наўкол расы каралі, І досвітак яснее штохвіліны, Прадметы ўсе з імглы павыплывалі… Дзівосная карціна! Рай! Світае! Угору глянь! — Вяршыні горда ўсталі, На схілах іх святло іскрыста грае. Вы, кручы і заснежаныя пікі, Вы першыя, хто сонца сустракае І адбівае радасныя блікі Адвечнага нябеснага свяціла На край нізін, прыцішаны, вялікі. Яно ўзышло! Мне вочы асляпіла! Я не магу глядзець на зыркасць гэту! Вось так і ў нас не раз палала сіла І асвятляла велічную мэту. Ды раптам, адчыніўшы мараў дзверы, Ты спынішся, бо іскарка імпэту, Разгубленасці, страху, марнай веры Не можа распаліць агонь жыццёвы, Калі наўкол агністыя хімеры! Любоў? Нянавісць гэта? Гнеў суровы? — Баліць ад шчасця нам і ад пакуты У моры вогненным, і мы гатовы Зноў на сябе надзець зямныя путы,— І мара новая нас прывітае. Зірну навокал я: жыццё усюды! Вось вадаспад, грукочучы, спадае. Я радасна гляджу, як ён з разгону Распырскваецца, скалы залівае І рве каменныя муры палону, Грымучы, люты, пеністы, шыпучы, У ярасці нястрыманага звону! У пырсках перагнулася на кручы Вясёлка яркая: то загарыцца, То зноў рассеецца, як пыл бліскучы, То фарбамі празрыстымі зальсніцца, Рассыпле каляровыя асколкі. Угледзься лепш: вось так жыццё іскрыцца, Як гэты водбліск радасны вясёлкі.

Імператарскі палац

Тронная зала

Дзяржаўная рада чакае імператара. Трубы. Уваходзіць імператар, за ім світа з прыдворных. Імператар садзіцца на трон; справа ад яго — астролаг.

Імператар

Вітаю вас, паны-дарадцы, На асамблеях у палацы. Мудрэц-астролаг тут, а дзе Хітруга блазен, што не йдзе?

Прыдворны кавалер

Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату