Ліхвяр жа ўмее ставіць нерат, Яму за ўсё плаці наперад. Хлявы пусцеюць і адрыны, Ужо ў ламбардах коўдры і пярыны, На стол — хоць перамый аб’едкі.

Імператар (пасля роздуму, Мефістофелю)

Што скажаш ты? Ідзі у сведкі.

Мефістофель

Што я скажу? Аслеп ад бляску, Прымаючы тваю, манарша, ласку. Не веру я, што гэтакую ўладу Давесці можаш ты да заняпаду, А розум твой і войска ў акурат Заўсёды падтрымаюць добры лад. О не, як можа пахіснуцца сіла, Калі рулюе божае свяціла!

Гоман натоўпу

Вось дык трапло, знайшоўся зух! Ён блазен спрытны, не лапух! Ён ашуканец, хітры ліс — Падсуне нам рэформаў спіс.

Мефістофель

Усім сваё баліць на белым свеце! І вас, напэўна, грошы падвялі? Хай не валяюцца яны, як смецце, Разумны іх дастане з-пад зямлі. У тайніках, у рудах залатых Багацця хопіць вам на ўсіх. Ды толькі хто яго ў казну паложыць? Мудрэц, што сілу духам і прыродай множыць.

Канцлер

Прырода, дух — пад’юджвае нячысты! Заплацяць нам за гэта атэісты! — Занадта распладзіліся яны. Прырода — грэх, а дух — ад сатаны! І ў плод яднання іх уліта Сумненняў зло, бы кроў гермафрадыта. А ў нас ёсць, дзякуй богу, свой закон. Ёсць дзве апоры пад дзяржаўны трон — Царква і рыцарства; ад шкоды Яны ўбароняць нас заўсёды; Пе дзіва, што законы нашы і правы Шануюць гонар ордэна й царквы. А мудрацы, як чэрнь, ім волю дай — Ідэямі ўзбунтуюць цэлы край. Яны — адступнікі і ведзьмары, Уладу ганяць, бэсцяць алтары; Ты — блазен толькі, не раўня нам, Жартуй сабе, ды будзь рахманы, Ты блізкі і душой і сэрцам Схізматыкам, плебеям, іншаверцам.

Мефістофель

Фантанам плешча ваша мудрасць, пан! Чаго не ведаеце — тое зман, Чаго не мацалі — без ліку тое, Чаго не схопіце — усё пустое, Чаго не ўзважылі — усё мана, А хто без грошай — грош таму цана.

Імператар

Пам казань і велікапосны плач Не кампенсуюць стратаў і нястач. Абрыдла мне спрадвечнае пытанне — Не радца той, хто грошай не дастане!

Мефістофель

Зраблю, што ўмею: гэтай ношай Я не намуляю плячэй — Такую штуку ўрэзаць найлягчэй,
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату