Ён плёўся недзе ззаду світы І раптам неяк з ганка ўпаў. Відаць, гарэлкі перабраў, Падаўся ў рай рабіць візіты. Другі кавалер
Не будзе месца доўга не занята, Была б пасада — знойдзем кандыдата. Тут пан адзін вынюхвае, як хорт: Такі дасціпнік ён упарты — Прад ім крыж-накрыж алебарды, А ён пралез-такі ў эскорт! Мефістофель (укленчыўшы перад тронам)
Што ўсім агідна і жадана? Каго завуць, каго клянуць? Што людзі клічуць на васпана? І да каго, ўзлаваўшы, шлюць? Хто недарэчны ля прастола? Хто чэлядзі і слугам друг? Хто твой учэпісты назола? Хто сам набіўся да паслуг?{129} Імператар
Цяпер замоўкні і не кленчы! Твае выслоўі недарэчы! Няхай загадваюць паны, А ты разгадвай, ты ж — дурны. Пайшоў служыць мой блазен сатане — Займай пасаду ты пры мне. Мефістофель займае месца злева.
Гоман натоўпу
Якім нам ветрам замяло Так хутка новае трапло? Нябожчык тлусты быў, як кот. А гэты — высах, нібы кнот. Імператар
Дык я вітаю вас, мае дарадцы! Сабраў вас тут я, у палацы, Пад зоркаю спрыяльнаю з’яднаных, Вялікасці маёй вернападданых! Аднак нашто, з якой вальготы, Калі найлепш бы ў гэтай зале Гуляць на пышным карнавале, Павінны мы шукаць турботы І мардавацца з нейкай радай? Вы кажаце, вас точыць млосць? Ну што ж, давай тады выкладвай, Што ў кожнага на сэрцы ёсць. Канцлер{130}
Як зоры над тваім чалом, Нябесным ззяюць нам святлом Твае шчадроты; тут яліна Дабра і розуму свяціла Нам справядлівы абсалют… Але глухі да ласк няўдзячны люд! Пагразнуў ён у багнішчы аблуд, У ерэтычным глумішчы й дрыгве, Яму душэўны шчыр — не ў галаве! Краіна б’ецца ў ліхаманцы,— Якія ж думкі тут пра танцы? Зірні, вялікі, з гэтай троннай залы На родны край, што ўвесь у мглістым чадзе, Дзе ўсё дабро тваё са злом звязалі І дзе няпісаны закон — бязладдзе. Той у суседа коні крадзе, Той цягне чашы з алтара, Той дзевак гвалціць і жанок, А той апошні цвік з двара Занесці мерыцца ў шынок; А нашы праўдалюбцы суддзі Распустай бавяцца. У блудзе Жарсцвеюць норавы; усюды смуты, Галодны край, раздзеты і разуты,