Рай для грабежнікаў, зладзюг,А над сумленнымі вісіць абух;Бо там, дзе кат бароніць ката,Адна нявіннасць вінавата.Вось так і бавіцца дзяржава,Налева нішчыць і направа.Якая ж будзе тут управа,Калі і самавіты мужНа хабар ласы і на куш,Калі суддзі і пракуроруПара паслухаць прыгавору.Згушчаю фарбы, скажаце? Няма чаго,Калі карціна чорная і без таго.
Паўза.
І нам нявыкрутка без карных мер.Бо чалавек разбэсціўся, як звер,І ўсё дваранства па краінеАд псоты і распусты гіне.
Военачальнік
Перажываем дні зусім ліхія:Куды ні глянь — кішаць, лютуюць банды,Куды ні глянь — анархія, стыхія,Салдат не слухае каманды,За прывілею нас прадасць сеньёр,Хаваецца філістэр за сцяну,Ражном не выпраш на вайнуАдважных рыцараў з іх нор —Ісці не хочуць ад гнязда;Найміту ж трэба толькі мздаІ ласкі сквапнай куртызанкі.За грошы ён штурмуе замкі,За грошы дасць найміт прысягуІ нам, і вам — любому сцягуЗмагацца і служыць аддана.Спустошана і растаптанаІмперыя іх службай, як халерай:Двары пустыя — вецер свішча.Спрабуй, ушчуй крутою мерай,Дык разварушыш вос гняздзішча.Саюзніка альбо ж васалаТрывожыць наша гора мала.
Скарбнік
Саюзнік сёння з галавою:Наабяцае мех пазыкНа свой інтэрас і разлік,А ты сядзі з пустой казною.Не дачакацца нам субсідый,На чынш, аброк благія віды,Бо ўладу новыя паны ўзялі,Якім ты сам нараздаваў зямлі.А партыі, а блокі, а групоўкіГрызуцца, як у лесе воўкі,Бо гібелін не любіць гвэльфа,{131}І памагчы нічым тут нельга!Сядзяць, адседжваюцца ціха,А выручкі ўзаемнай — ані следу;Хто ж спагадае ў цяжкі час суседу,Калі паўсюль усіх заела ліха.А кожны ж дбае пра сябе.Сабе і цягне і грабе —Да скарбніцы ўсялякі лезе,Нібыта ў борць мядзведзь у лесе.
Кашталян
Гаркота ўжо і мне праела душу:На медзяках я эканоміць мушу,Бо він салодкіх, смачных страўРазбіся — а на стол пастаў…А кухар што! Ён не заплача,Яму пляваць, што ў нас нястача.Хоць куры, гусі, індыкі,Ягняткі, сарны, вепрукі —Той натуральны наш падатак —Яшчэ ідуць з сялянскіх хатак,Затое віны ўсе папіты.Бывала, бочкамі быў склеп набіты,І мы на тысячу персонСпраўлялі пышныя банкеты.Усё прайшло, як дзіўны сон,Усе ўтрубілі мы бюджэты.І ратуша ў падвал адкрыла дзверы,—Ды што запас, калі мы п’ём без меры.