Маргарыта

Узыдзе сонца! Дзень настане… дзень маіх пакут — Ён днём вяселля будзе… Ты ж не кажы нікому, што пабачыў тут Сваю каханую ў цямніцы й брудзе… Сарвалі мой вянец! Ах, што рабіць? Канец… Нам суджана сустрэцца Не ў танцы… Не ў альтанцы… Народ таўчэцца, Ужо няма на плошчы месца… І рынак поўны… ён… Змясціць усіх не можа… Зламаў свой кій суддзя, ударыў звон, Натоўп знямеў ад жаху… Мяне хапаюць… вяжуць… божа… І ўжо вядуць на плаху… Ўсе дотык вострага ляза Нібы адчулі самі.{125} Пацякла… з вачэй спагадлівых сляза… І свет нямее… цішыня ў труне…

Фаўст

Ах, лепш бы не радзіцца мне.

Мефістофель (з’яўляецца ў дзвярах)

Ідзем. Альбо дваім турма! Вы не вагайцеся дарма! Чакаюць коні на двары, Прачнецца варта на зары.

Маргарыта

Хто гэта вылез з цемнаты? Ён! Ён! Гані яго!.. Што хоча ён у міг святы? Жыцця майго?..

Фаўст

Жыць павінна ты!

Маргарыта

Я аддаюся божаму суду!

Мефістофель (Фаўсту)

За мной, інакш адзін пайду!

Маргарыта

Іду, гасподзь, іду! Ратуй мяне! Анёлы, вы пры божым троне Не адмаўляйце ў абароне! Ты, Генрых, страшны мне.

Мефістофель

Яна асуджана!

Голас зверху

                     Уратавана!

Мефістофель (Фаўсту)

За мною!

(Знікае з Фаўстам.)

Голас з цямніцы (заціхаючы)

Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату