Спрытныя

Мы без турбот, мы sanssousi, Нікому не нашкодзім, На ножках дыбаць не прасі — Бо на галовах ходзім!

Няўвішныя{117}

Мы раявалі без турбот, Дык пашкадуй нас, неба, Апошні ў скоках збілі бот, Басотай бегаць трэба.

Вандроўныя агеньчыкі{118}

А мы прыйшлі сюды з балот — Мы шляхціцы, мы пані, У параўнанні з вамі, зброд, Мы чыстыя і ў твані.

Знічка{119}

Я з нябёс у гэты свет Зляцела разгарацца, А ляжу вось у траве — Дазвольце мне падняцца.

Масіўныя{120}

Гэй, з дарогі прэч, назад — Саштурхнём са смехам. Мець вялікі тоўсты зад Мы не лічым грэхам.

Пук

Шум і тупат, гвалт і грук,— Слановая манера, Тут і сам няўклюда Пук, Як сонная цяцера.

Арыель

Духі крылле вам далі, Мудрая прырода — Мчыце разам на палі, Ружы там, свабода.

Аркестр (pianissimo)

Хмары ў небе, мгла між дрэў — І раптам ясна стала. Дзьмухнуў ветрыку павёў, І ўраз усё прапала.

Пахмурны дзень. Поле{121}

Фаўст. Мефістофель.

Фаўст

У галечы! У роспачы! Няшчасная на зямлі, яна доўга пакутавала — і вось у цямніцы! Нібы злачынец, замкнута ў турме, яна, мілае, пяшчотнае стварэнне! Вось да чаго дайшло! Вось да чаго! Здрадлівы, нікчэмны дух, — ты ўтойваў гэта ад мяне! Стой цяпер, стой! Д’ябальскімі вачыма варочай! Стой і дражні мяне сваёю прысутнасцю! У цямніцы! У беспрасветнай галечы! Ва ўладзе духаў і нячулых, бязлітасных людзей! А мяне ты ўлешчваеш пошлымі асалодамі, утойваеш ад мяне яе бязмернае гора, каб яна загінула без дапамогі.

Мефістофель

Яна не першая.

Фаўст

Сабака! Пачвара агідная! Ператвары яго зноў, о дух бясконца ўсеўладны, ператвары чарвяка ў вобраз сабачы, які ён звычайна прымае начамі, трушком бегучы перада мною, бяскрыўдным падарожнікам, і кідаючыся на таго, хто ўпаў. Надай яму зноў яго любімае аблічча, каб поўзаў на чэраве перада мной па зямлі, каб яго, подлага, я штурхаў нагамі.

Не першая!.. Гора мне! Гора мне! Ні ўявіць, ні прыдумаць! Не адно стварэнне загінула ў прорве глыбокай пакуты, не першая не акупіла яна віны ўсіх астатніх перад абліччам усёдаравальнага ў гадзіну свайго смяротнага гора! Мозг мой і цела маё жахаюцца перад пакутамі гэтай самотнай, пакінутай, а ты выскаляешся, раўнадушна кпіш з цяжкага лёсу тысяч ёй падобных.

Мефістофель

Цяпер мы зноў на мяжы тых жартаў, дзе вы, людзі, траціце цвярозы розум. Навошта шукаеш ты са мной хаўрусу, калі жадання няма на гэта? Лётаць хочаш і баішся, каб галава не закружылася? Хто ж каму

Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату