Адразу пра альруны плесці,{134} Пра цэрбера, пра груганоў Бяруцца ўсе. Што тут рабіць, Калі за ўсё — чарцям пагана: ЦІ пятка раптам засвярбіць, Ці хто спаткнецца нечакана. А гэта ж пульс жыцця прыроды, Яе ўладарныя штуршкі, Яны ідуць наверх заўсёды З глыбінь зямлі. Калі такі Яна вам знак сама дае, Капайце смела і рашуча, Вы словы ўспомніце мае — Вас там чакае грошай куча.

Гоман натоўпу

Заныла цела, коле ў бок, Да горла падступіў клубок, Свярбіць пазногаць на назе, І холад па спіне паўзе,— Няўжо прырода намякае, Што скарбы тут яна трымае.

Імператар

Навошта нам пустая казань — Хутчэй паказвай месца, хітры блазан! Вядзі да скарбаў, мудры мой дарадца! Я за рыдлёўкі ўсіх прымушу ўзяцца. Калі ж зманіў, дурны няздара, Цябе чакае ў пекле кара.

Мефістофель

Дарогу ў пекла знае кожны. Аднак не варта біць у лоб, Бо губіць крок неасцярожны. Вось доказ: баразну халоп Вядзе і раптам з чорных нетраў Сахою выверне гаршчок. Загляне, Спачатку думае — з салетрай, Пасля памацае — а мой ты пане! — Ды гэта ж золата, манеты! А ў той зямлі гаршчок ці ж толькі гэты? А колькі, колькі ёсць скляпоў, Пячор, праходаў, паграбоў, Дзе многа скарбу залатога,— Туды ж таксама ёсць дарога. У глыбіні падземных нор Стаяць дагэтуль з даўніх пор Талеркі, з чашамі паліца Алмазамі, рубінамі іскрыцца, У камянях каштоўных збруя, зброя, А ў бочках ля сцяны віно старое. Даўно ўжо клёпкі пагнілі, Ды камень вінны лепш трывае. Ці мала золата і перлаў у зямлі Ашчадны час дасюль яшчэ хавае. Чакаюць скарбы нас, каб мы ўзялі. Мы кпім удзень з таго, што ўночы Чаруе нас і лашчыць вочы.

Імператар

Пакінь містэрыі. У змроку І рэч каштоўная без толку, Бо не адрозніш скарбаў ад хімеры,— І белы кот уночы — шэры. Ты ж мне падай на божы свет Алмазаў бляск і звон манет.

Мефістофель

Э не! Ты сам бярыся за лапату! — Бо іншага не знаю сродку. І ўмомант будзеш ты багаты, Як залатых цяльцоў чародку Здабудзеш. Справіш сам сабе абноўку. Аздобіш з галавы да ног сяброўку. Метал каштоўны ж уласцівасць мае: Ён і высокіх узвышае.

Імператар

Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату