І ў мастацтве, і ў жанчыне Артыстызм прыродны ёсць. Герольд
Ну, паказвайце кашы,— Што захочуць, купяць госці На ўзвясельванне душы Бляскам штучнай прыгажосці. Зала ўся і пераходы Зацвілі, як райскі сад, Кветкі — тут не дар прыроды, Тут квятняркам кожны рад. Садоўніцы
Што прыцэньвацца дарэмна, Тут вам баль, а не базар; А каб выбралі нядрэнна, Назавём сябе й тавар. Галінка з алівамі
Не зайздрошчу пышнай флоры, Ненавіджу я раздоры — Мір люблю, люблю спакой. Сімвал спеласці ў прыродзе, Я служу дабру і згодзе — Шчырасць я нясу з сабой. Можа, й сёння ў гэта свята Я ўвянчаю лаўрэата. Залаты вянок з каласкоў
Дар Цэрэры лепшы кветак{138} Вам дадасць яшчэ акрас. З каласкоў людзям наедак І аздоба сама раз. Фантастычны вянок
Я на выгляд фантастычны, А прыгледзься — мох сухі; У прыродзе — сціплы, звычны, Але ў модзе — дарагі. Фантастычны букет
Нават і навука ваша Нашай назвы вам не скажа. Хай не ўсе, сёй-той эстэт Купіць дзіўны наш букет Ці дзяўчо дзеля красы Возьме ўплесці ў валасы, А яшчэ прыгожа будзе Прышпіліць мяне на грудзі. Група ружовых пупышкаў
Хай буяе пышным цветам Мода і зімой, і летам, Хай прыроду абражае, Хай густоўных зневажае, Хай з-пад кудзерак званочкі Лашчаць мяккай фарбай вочкі. Зеляніна… Другая група (з выклікам)
нас хавае, Хто нас знойдзе, шчасце мае. Радасным, вясёлым летам Расхінецца ружа кветам. Лета — час кахання, мар, Час прызнанняў і ахвяр. Час, калі жывуць у лад Сэрца, розум і пагляд. У зялёных алеях садоўніцы з густам развешваюць свой тавар.
Садоўнікі (пад акампанемент тэорбаў)