Хутчэй! Канчай свае пустыя ўрокі!

Астролаг (як раней)

Таймуй, манарх, паспешлівыя крокі! Навошта нам карысць уцех і страсці У маскараднае забавы красці? Здабудзь спярша богаславанне бога На атрыманне золата зямнога: Дабра ты хочаш — добры будзь, Уцехі хочаш — гнеў забудзь, Віна — умей вырошчваць лозы, Чакаеш цудаў — вер і будзь цвярозы.

Імператар

Каб не наклікаць нам бяды, Лепш пачакаць да серады,{135} А каб не страціўся запал, Наладзім пышны карнавал.

Трубы. Exeunt{136} .

Мефістофель

Калі ўжо ўдаўся асталоп, Яму і доўбняй не ўваб’еш, Хоць на кавалачкі парэж, Хоць камень мудрасці — у лоб.

Шырокая зала з прыбудовамі, убраная да маскараду

Герольд

Не думайце, што мы, германцы, Шануем толькі д’ябальскія танцы,— Мы любім смех, забавы, карнавалы. Калісь руплівец наш за перавалы Альпійскіх гор паходамі хадзіў, Там на карысць сабе, — і нам з ім рай — Ён добра папе дагадзіў,{137} Здабыў карону і вясёлы край, А нам жа блазенскі каўпак прыпас. І мы пасля такой узнагароды Вяльможы ўсе, як дурні напаказ, Фарсім у каўпаках апошняй моды. Калі ж па шчырасці, дык, можа, Не гэтакі ён дурань, наш вяльможа. Ужо збіраюцца ў палац памалу — Хто парамі, хто так адзін ідзе, Альбо плывуць гуртамі ў залу, І зала ўжо хвалюецца, гудзе — Снуюць, таўкуцца, гоман, смех… Ну што ж, палац — заўжды палац І свет з мільёнамі пацех — Як той пакеплівы паяц!

Садоўніцы (спяваюць пад мандаліны)

Лепшая акраса свята — Фларэнцінак юных хор. Упрыгожыць ён багата Велічны германскі двор. Перавіты чорны локан Кветкамі палёў, лясоў, Зіхацім каштоўным шоўкам, Кутасамі паясоў. Толькі з нашай дбайнай працай Выспявае штучны плод. Тут у барвах красавацца Кветкі могуць цэлы год. Кветкі ззяюць на абновах, Кожны лісцік трапяткі, Са шматочкаў каляровых І пялёсткі і лісткі. Шык і моду не адкіне Маладая прыгажосць;
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату