І не працуем. Мы — рызыканты: Пантофлі, транты Спакойна носім, Выгод не просім — Нам каб крыўляцца І выскаляцца. Усе навіны Мы знаць павінны. Наробім крыку На вашым рынку; У нас разлікі — Жыць у прытыкі. На вашы светы, На этыкеты, На ўсе маралі Панасядзелі І паначхалі Полішынелі! Дармаеды (лісліва і карысліва)
Ах, лесарубы, Як вы нам любы, І вуглякопы, І вы, халопы, Бо выдыганні І спачуванні Не грэюць цела. Калі б сягоння У нас дрывотня Ўраз апусцела, Дык нам і з неба Агню не трэба: Ён недарэчы, Бо ў вашай печы Ужо і смажаць, Пякуць і пражаць На густ усякі Гасцям прысмакі. І блюдалізы Рыхтуюць місы, Ядуць вяндліну На дармаўшчыну І п’юць у пост За тостам тост. П’яніца (мармыча)
З глузду я яшчэ не з’ехаў — Сам сабе і цар і бог; Розных песень, розных смехаў Вам ці мала прыбярог. П’ю гарэліцу з падсёрбам І назло і насупор вам — Гэй, падсусед, падыходзь! Вып’ем! Што нам! — хоць бы хоць! Баба ў румзы, баба ные, Аж заходзіцца ад слёз, Ушчувае, просіць, вые — Каб яе пярун разнёс! А я п’ю сабе з падхлістам, Не сцялюся гладкім лістам, Весялю душу і плоць — Што мне, зрэшты? — хоць бы хоць! П’ю, каб поўнілася чарка! Каб пілося, як цяпер! Не раздобрыцца карчмарка, Дасць служанка напавер! І я вып’ю зноў з падсмоктам З карчмаром і з лысым чортам Вашым пацерам супроць — Мне ж бо, хлопцы, — хоць бы хоць! Нешта млосна, млява нешта, І язык стаіць калом,— Вам з таго якая рэшта, Што ляжу я пад сталом? Хор
За здароўечка, за ваша Кіньма чарку ў горла наша! З п’яным спрэчкі не заводзь! — П’яным свары — хоць бы хоць! Герольд абвяшчае прыход паэтаў розных напрамкаў: пеюноў прыроды, прыдворных