Вунь слон ідзе — сапраўдная гара. Якія вушы, біўні, ногі-ступы! Я дам вам ключ разгадкі гэтай групы: На спіне пасярэдзіне шатра Сядзіць жанчына, незалежна, ўладна, І тоненькім кіёчкам далікатна Дарогу ўказвае; між тым другая Рукою ўсіх гасцей вітае. А па баках, закутыя ў кайданах, Дзве паланянкі крочаць на арканах; Адна, як пліска, спуджана трасецца, Другая страху не бярэ да сэрца. Дык, можа, самі пані зробяць ласку І ўрэшце здымуць з твару маску?

Апаска

Лямпы, свечкі і паходні Мігацяць ужо з смугі. Уцякла б я з гэтай сходні,— Не пускаюць ланцугі. Блазны, дурні, скіньце маску! Прэч адгэтуль! Я дрыжу! Рупіць вам забіць Апаску, Загубіць маю душу. Тут злачынцаў цэлы табар; — Глянеш — проста зубаскал, Нават твой, здаецца, сябар, А пад маскаю фіскал. Як пабегла б я з палаца, Ды трымаюць кайданы,— І нідзе не ўратавацца Ад пагроз і ад труны!

Надзея

А як скончыцца гулянне, Як уранні сонца ўстане, Я і сёстры здымем маску, Каб паўстаць у поўным бляску. Мы тады па добрай волі Пагуляем на прыволлі, Будзем цешыцца, смяяцца, Красавацца, мілавацца, Будзем песціцца, кахацца Без турбот за маскарады — Будуць людзі ўсе нам рады, Будуць мары ўсе збывацца. Верыцца заўсёды мне — Шчасце нас не абміне.

Мудрасць

Ад Надзеі і Апаскі Ўсе няшчасці і заганы, Бо і ў масцы і без маскі Нам яны касуюць планы. З-за слана-калоса з ношай Непакоюся я мала, А сясцёр з душой варожай Кайданамі я скавала. У шатры ў слана на спіне Едзе, горда ўзняўшы крылы, Найсвятлейшая багіня, Ў німбе смеласці і сілы. Бляск — яе вянчае справы, Хто яна — спытай любога: Барацьбы багіня, славы, А імя ёй — Перамога.

Заіла-Тэрсіт{144}

О, як дарэчы! Зараз вам Брыдотнай лаянкі паддам. Той Перамозе на слане Паддам я нават удвайне. Заганарылася, задрала нос: Я ж бо Вікторыя, калос! — Жадаючы, каб люд усіх дзяржаў
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату