Прад ёю кленчыў і дрыжаў!Ахвотніц славы, перамог —У воз саміх бы я запрог.Адно мне толькі па нутры:Карціць — нагамі дагарыПеравярнуць усё падрад:І лоск, і пыху, і парад —Вось гэта быў бы маскарад!
Герольд
Я на цябе, пракляты сметнік зла,Не пашкадую і свайго жазла!Дзе ж гэты гад? Ён сціснуўся ў камяк.Стуліўся, ссунуўся, абмяк —Няма… вось толькі яйка…Яйка тое Расце і пухне, як жывое…І на вачах збялелых дамСа шкарлупы палезлі блізнюкі:Кажан і змей. І нацянькі —Кажан на крылах, змей уплаз —Хутчэй пакінулі палац,Каб зліцца зноў і разам жыць.Я б не хацеў там трэцім быць!
Гоман натоўпу
Зала ходырам… Шум, гром…Прэч бяжым, ану яго з дваром…Разгуляліся ў дварыНечысці, нетапыры…Нейкі свіст над галавой…Храбусценне пад нагой…Кажаны ляцяць з акна…Страшна… Ціхне гамана…Не да ўцех цяпер гасцям…Што тут робіцца?.. Няўцям…
Герольд
Тут на святах год у годЯ вартую уваход,Каб ніякі госць нязваныНе пранёс якой заганы,Каб нячысцік без білетНе пралез на свята гэта.Сёння ж раптам, як на грэх,Іх налезла поўны мех.З тым Заілам шмат марокі!А ўжо зноў я чую крокі,Дзіва новае зноў бачу!Як яго я растлумачу?У герольда абавязкі —Прадстаўляць на бале маскі,Быць разгадчыкам задач!А вось сёння хоць ты плач —Не магу! Вось калясніцаПраз натоўп у залу мчыцца,Едзе плаўна, едзе смела.Жарабцоў кіруе ўмела,Спрытна, стоячы, вазніца.Збруя ззяе, серабрыцца,Ліхтары мігцяць магічна —Ўсё так дзіўна, непрывычна.Сціх гармідар карнавала,Вочы вырачыла зала.Не, не быць ужо дабру…Страшна мне… Дарогі…
Тпру!Стойце, коні, не шалейце.Папускае цуглі, лейцыІ загадвае вазніцаВам у зале прыпыніцца.Бачыце, якая ўхвалаНам на долю тут прыпала.Тут не дзіва дзіву дацца.Дай, герольдзе-распарадца,Як таму і след спачатку,Алегорыям разгадку.