А спынюся ў час рабочы, Смерцю ўласнай заплачу; Наматаўшы дні на ночы, Аддаю клубок ткачу.

Герольд

А гэтых трох не распазнаць натуры, Хоць вы антычныя чыталі скрыпты, Пад маскай ветлівасці ўяўнаў скрыты Вядзьмаркі нораў і пагляд пануры, Заўжды іх выгляд чысты і нявінны. То фурыі{142} — я сам не даў бы веры, Што пад такою маскаю — пантэры І кобры ўлезлі ў вобраз галубіны. А зрэшты, сёння тут, калі наўкола Усе распустай хваляцца, дурнотай, Навошта лютасцю ўпівацца ўпотай, Удаючы пры ўсіх з сябе анёла? Фурыi

Алекта

Даверлівасць мы шчыра вашу любім; Нам, фурыям ліслівым, вельмі проста Ашальмаваць каханка, як прахвоста,— Нашэпчам, наплявузгаем, загубім. Мы толькі скажам хлопцу, што нявеста З другімі бавіцца, другім міргае; Ды каб хоць людская была — худая, Як той казаў — ні рошчына, ні цеста. А ёй нашэпчам: «Твой каханы хлопец Перад другой дзяўчынай чапурыцца, Яшчэ й пакепвае з цябе, дурніца».— І будзе свара, і ўсяго там хопіць.

Мегера

Калі ж яны асмеляцца пабрацца, Дык столькі я ў іх шлюб улью атруты, Пякучай жоўці і сямейнай смуты, Што праз жыццё ім будзе адрыгацца. Што знаю я ў людскім метамарфозе? Няма граніцы чалавечым марам: Здабыты скарб аддаць вам могуць дарам, Пагрэўшыся, сумуюць па марозе. Найбольш за ўсё люблю губіць людзей я, Калі яны адно другому ў пару, Бо тут не цяжка напусціць кашмару Ад дэманічнай страсці Асмадзея{143}.

Тысіфона

Што атрута? Злыя пашчы? Здрады напушчу заразу! Хто кахае дзвюх адразу, Той ужо зусім прапашчы. За пацехі і забавы Прыйдзе, прыйдзе час расплаты — Будзе гонар твой распяты Горкай славаю няславы. Хто даруе зло, падманы Або выкажа спагаду? Нават рэха ганіць здраду: Паўтарае: «Згінь, паганы!»

Герольд

Рассуньцеся! Яшчэ адной грамадзе Дарогу высцелем на маскарадзе,
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату