начотчыкаў і мінезінгераў, пяшчотных лірыкаў і одапісцаў. У штурхатні і валтузні ніхто не дае другому вымавіць слова. Толькі адзін праціскаецца наперад.

Сатырык

Адно мне грэе сонца — Што маю нюх і хватку, Дзе толькі давядзецца, Я рэжу праўду-матку.

Пеюны могілак і ночы просяць прабачэння, бо яны якраз заняты цікавай гутаркай з модным вампірам — можа, у будучым з яе ўзнікне новы напрамак паэзіі. Герольд адыходзіць ад іх і выклікае грэчаскую міфалогію, якая і ў сучасных масках захоўвае адметную самабытнасць.

Грацыі{140}

Аглая

З ласкай у жыццё ідзіце І пяшчотна дар дарыце.

Гегемона

З ласкаю прымаць прыемна І адорваць узаемна.

Еўфрасіна

А найлепш ад ласкі ўсякай Адарыць усіх падзякай. Паркі{141}

Атропа

Я старэйшая, мне спрасці Трэба нітку долі вашай, Шмат умельства трэба ўкласці, Каб хваліцца добрай пражай. Каб вілася нітка роўна, Трэба добра лён прыладзіць, Каб ён мяккі быў, як воўна, Трэба пальцамі прыгладзіць. Куралесьце ў буры танца — Ні на што ніякай скідкі: Толькі помніце, — парвацца Могуць тоненькія ніткі.

Клота

Мне давераны нажніцы, Каб падрэзаць дзе-нідзе, Памагчы старой сястрыцы, Дзе яна не так спрадзе. Бо яна ў мяне — майстрыха З валакон гнілых сукаць, Бо яна ж умее ціха Крылы марам падсякаць. Ды і я не раз псавала Маладым любоўны пал, І таму цяпер схавала Я нажніцы ў футарал. Сёння хай ляжыць кудзеля — Абыдуся без сясцёр. Колькі радасных падзеяў! Як бушуе шумны двор!

Лахезіс

Я, мудрэйшая, павінна Ў нітках бачыць палатно. Хай жа круціцца няспынна У сястры верацяно. Чашку ў чашку я паволі Навіваю на клубок, Пераблытаць іх ніколі Не павінен мой юрок.
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату