Не знаю сам, ці варта мне На гэты тлум дурны, прасмердлы Растрачваць прыгажосці перлы.

Бабская балбатня

Яшчэ адзін рассеўся пан. О, ён, напэўна, шарлатан! Такая ссохлая машчына — Адно і званне, што мужчына, Шкілет і скура! Ушчыкні — Не забаліць яму ані!

Скнара

Вы, бабы, ліпкая кароста! Вам дагадзіць зусім няпроста. Пакуль таўкліся каля печы, Быў я Скупы; яшчэ галечы Тады не знала гаспадарка,— Наедак быў, звінела чарка, І поўны быў сундук жаночы — Цяпер за гэта колюць вочы. Цяпер з двара нясуць жанкі Набытак наш у дзве рукі. Нібы ў банкрута, у кабеты Цяпер больш пыхі, чым манеты. А муж сачы, вядзі разлікі, Куды ні кінься — скрозь пазыкі: Угоніць баба ў сем патоў Праз тых каханкаў і сватоў. Візіты, моды, шуры-муры, Парфума, транты, крэм на скуру… А мне і грош не дасца дарам — Быў я Скупы, а стаўся Скнарам.

Завадатарка

Шукай з драконам барышоў, А мы тут, зрэшты, ні пры чым. Ён падбухторвае мужоў, Каб нас не слухалі, жанчын.

Жанчыны гуртам

Па мордзе дайце і за дзверы! Ганіце пудзіла чарцям! Скрывіўся — ах, як страшна нам! Драконы гэтыя — з паперы. Паддайце выспятка такім гасцям!

Герольд

Спакойна! Не ў маёй натуры Цярпець скандалы, авантуры. Не… позна ўжо… двайныя крылы Дракон узняў, і з вогненнае зяпы Пачварныя палезлі рылы, Заварушыліся драпежна лапы… Адразу вымелася зала, Збязлюдзела і ціха стала.

Плутон сыходзіць з калясніцы.

А вось і ён! Сапраўдны бог! І знаць загадвае драконам Вялікі куфар з царскіх дрог, Набіты золатам чырвонным, І гэты скарб паднесці Скнары. Дальбог, тут дзейнічаюць чары!

Плутон (да каляснічага)

Цяпер ты цалкам вольны; твой намер Узняцца да вышэйшых сфер Павінен сёння спраўдзіцца; твой свет Не тут сярод маіх вазоў, карэт; Там, толькі там, свабодна зможаш ты Зірнуць у яснасць пекнаты. Там на самоце ты сабе стварай Дабра і прыгажосці светлы край.

Хлопчык-каляснічы

Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату