І там тваім паслом надзейным буду, Твайго дабра ніколі не забуду, Бо добра ведаю, — дзе ты, там ёсць Дастатак, сытасць, здавальненне, Дзе я — там праца цяжкая, натхненне, Але і шчасце, радасць, прыгажосць. З табою жыць — не мець нястач, бядоты, Са мной — бясконцыя турботы, Але я з радасцю прымаю гэту долю. Бывай! Цяпер ужо я мецьму волю, Аднак, на першы почут позвы Я буду рады сесці зноў на козлы.

(Знікае так, як і з’явіўся.)

Плутон

Цяпер пара са скарбаў зняць замкі, Жазлом герольд адчыніць сундукі, Каштоўнасцяў тут розных проста горы! Каралі рдзеюць, ззяюць, нібы зоры, Як перлы, нанізаныя на ніткі. Усё гарыць і ззяе ўвачавідкі.

Бязладныя крыкі натоўпу

Глядзіце! Залаты пясок Праз край ужо на дол пацёк! Здаецца, плавяцца сасуды, Манетны звон чуваць усюды — Чаканкі новенькай дукаты Пад колер ранішняй зары. Падлога ўсыпана. Бяры Нагніся і — ужо багаты. А лепш, бадай, прыбраць да рук Не дробязь гэту, а сундук.

Герольд

Ах, ёлупы! Які сундук! Не бачаць маскарадных штук. Усё блізір! Дукат ламаны Цана вам, сквапныя галганы. І хто, за клопаты якія, Вам даў бы горы залатыя? Вам толькі б з поўнай прагнай жмені У торбы пхаць, пхаць у кішэні. На словах кожны тут прыхільнік ісцін, А паглядзіш: галоўнае — карысць ім! О зграя псоў! О крумкачы! Гані, Плутоне, іх, таўчы!

Плутон

Работы дам твайму жазлу — Пазыч на час які; ў смалу Канец ягоны я ўмачу І рэбры ўсім пералічу; Блішчыць, трашчыць! Жазло ў агні — Вам не ўцячы ад калатні. Жазлом гарачым апяку, Хто першы трапіць пад руку!

Лямант і вэрхал

Гарым! Ратуйцеся з бяды!.. Агонь! Бяжымце хто куды!.. Назад! Там іскры, там пажар!.. Дыхнула полымя ўжо ў твар! Мяне заціснулі ў куток!.. Назад!.. Бурліць людскі паток!.. О, дайце крылы — палячу! Згарэць у пекле не хачу.

Плутон

Усе адціснуты назад; Хаця няма ахвяр і страт,— Арда дрыжыць, Арда бяжыць. А каб не трапіць у бяду, Я круг нябачны абвяду.

Герольд

Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату