Плутоне, дзякую за раду! Ты мудрасць паказаў і ўладу!

Плутон

Цярпенне, друг, сюрпрызы ўсе Яшчэ пакуль што на чарзе.

Скнара

Цяпер агледзімся памалу: Збягуцца зараз дамы ў залу,— Бо дзе разжыцца можна, там Няма адбою ад настырных дам. А я між тым пастаўлю нос па ветры. Пакуль яшчэ не парахно І ў бабах нештачка ж я петру, Шчыкнуць патраплю за сцягно. Але баюся я, — ў штурхнечы Мае залёты будуць недарэчы, І кампліменты пройдуць міма, Тут больш патрэбна пантаміма. Калі ж задарміцца і мова жэстаў, Тады я з золата, нібыта з цеста, Зляплю прывабы і прынады,— Жанчынкі, пэўна, будуць рады.

Герольд

Худы наш дурань з жартаў-смехаў Да пошлых выбрыкаў даехаў: Бярэ ён золата і гне, Ламае, крышыць, месіць, мне, І, нібы ў дзежачцы з рашчыны, Ён спрытна лепіць камякі І брыд паказвае такі, Што пухнуць з сораму мужчыны. У дам гарыць румянец шчок — Хутчэй выводзяць прэч дачок… А дурань рады, ён рагоча, Пагнюсіць нас распустай хоча. Не, ўсё-такі я блазнюку Жазлом у карак натаўку.

Плутон

Бяды не прадчувае, не баіцца, Але няхай штукарыць баламут. Не будзе ён выдурнівацца тут, Як час настане ўгаманіцца.

Гармідар і спевы

З далін і з гор яшчэ Арда, віруючы, цячэ. Выходзіць велічна на круг Вялікі Пан{147} у гурце слуг, Яны на чары не зважаюць, Чароўны круг пераступаюць.

Плутон

Я ведаю, хто ў масцы Пана. Прыйшлі і смела вы і нечакана, Я знаю вашу тайну, й не адну,— Ахвотна круг чароўны разамкну. Няхай вам радасць усміхнецца, Хай ваша дзіва цешыць люд. А часам вам ці не здаецца, Што не патрэбен гэты цуд?

Спевы дзікуноў

Смяюцца, скачуць дзікуны — Як утрапёныя яны, Зямля пад імі хадыром, Бо кожны йдзе багатыром.

Фаўны{148}

Ану ж, браткі, Спляцём вянкі — У скоках фаўны
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату