Хлопчык-каляснічы

Апішы!

Герольд

           Скажу тады: Ты прыгожы, малады, Свежы, ўдалы і, аднак, Не зусім яшчэ юнак. Ды праз колькі зім і лет Пры тваім запасе чараў — Станеш мараю кабет, Лепшай кветкай будуараў.

Хлопчык-каляснічы

Ну-ну, давай! Малюнак гладкі. Цяпер — да сутнасці загадкі.

Герольд

Па бляску і гуллівасці вачэй, Па схільнасці да яркіх стужак, нітак, Па тозе, што цячэ з тваіх плячэй, Аздобленай узорамі ля лытак, Ты — як дзяўчо, ты — як дзіця, Хоць у каханні экзерсісы Прайшоў, спазнаў азы жыцця І ўжо ў навуцы гэтай лысы.

Хлопчык-каляснічы

А гэта хто? У пышнай рызе Ўрачыста едзе на квадрызе?

Герольд

Здаецца ён царом дабра, Багатым, шчодрым і рахманым. Якое шчасце быць падданым Такога добрага цара! Ён з большай радасцю дае, Чым тоіць скарбішчы свае.

Хлопчык-каляснічы

Не шчыра адказаў, не ад душы — Ты больш дакладна апішы.

Герольд

А хто вам гожасць лепш апіша! Як месяц — твар, здароўем пыша, Румянец шчок, прыпухласць губ, Густы смаліста-чорны чуб, Што выглядае з-пад цюрбана, Пастава, стан і рухі пана. Адразу ясна — ён вядомы!

Хлопчык-каляснічы

Так, ён — Плутон{146}, багаццяў бог! Чацвёрку лепшую запрог — Да імператара ў харомы!

Герольд

Але ж і ты нам незнаёмы.

Хлопчык-каляснічы

Паэт я, творца хараства! Высокі сэнс такога рамяства — Каб жыць, раздаючы свае ідэі. Што той Плутон? Паэты — багацеі. Чаго Плутон не мае пры двары, Ёсць у мяне; уладары
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату