Плутон

Годзе страху і агню, Зараз я пажар спыню. Грымні, ўладнае жазло, Каб харомы затрасло! Вецер, вільгаццю дыхні, Полымя далоў змахні; Туманы і хвалі пары, Супакойце ўсе пажары; Прахалода хмар, акрый Месца нашых феерый І суціш разгул стыхій. У маланку абярні Апантаныя агні. Там, дзе духі вельмі шкодзяць, Чараваннем іх лагодзяць.

Парк

Сонечны ранак.

Імператар, прыдворныя. Фаўст, Мефістофель, убраныя сціпла, як тутэйшыя, кленчаць перад тронам.

Фаўст

Даруйце нам бяскрыўдны феерверк.

Імператар (загадвае ўстаць)

Глядзеў бы вашы прадстаўленні век. Агнішна, полымя вакол шугала, Нібы ў Аідзе, царстве цемрашала, Зямля цякла, як вадкая смала, Стагнала нетрышчам, гула, Ашчэрваючы вогненныя іклы, Якія ў дыме непраглядным ніклі,— Нібыта велічны ствараўся храм, То вырастаў, то разбураўся ў хлам. І праз агніска той хімерны Угледзеў я свой люд, манарху верны, І кожны лез наперад напралом, Каб быць у цяжкі час з уладаром — Здавалася, што нават саламандры Выконваюць усе мае каманды!

Мефістофель

Не дзіва — ты ж стыхіяў цар, Таму агонь пайшоў пад твой штандар, Таму тваёй уладзе стаў падданы — Перанясі яе на моры, акіяны: У хвалі пеністыя кінься і смялей Ступай на дно, ступай на мяккі глей. Цябе атуляць тоўшчы вод празрыстых, Карона ў перлах зазіхціць іскрыстых. Палац крыштальны пад вадой Заўсёды будзе рухацца з табой; І нават сцены гэтага палаца, Нібы жывыя, будуць калыхацца. Але ў празрысты твой чартог Не уварвецца страшны асьміног, У пашчы спрута, хцівага дракона З усмешкаю глядзець ты будзеш з трона. Сярод зямных прыгод не ўгледзіш ты Нязвыкласці такой і дзіўнаты, Не будзеш мець такой цудоўнай світы: Сплывуцца прыгажуні-нерэіды, Як рыбкі, рэзвыя каханкі. Старэйшых возьмеш у служанкі. Сама Фетыда гонарам палічыць Табе, нібы Пелею, шчасця ўзычыць{151} І на Алімп цябе ўзвядзе круты.

Імператар

Царуй у водных сферах ты — Не ўседжу я на зыбкім троне.

Мефістофель

Зямля і так твая, усё ў законе.

Імператар

Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату