Другая група рамеснікаў

А ты?

Трэці рамеснік

Мне ўсё адно — на ўсе бакі.

Чацвёрты рамеснік

У Бургдорф лепей рушым, дзецюкі, Там дзеўкі — во! Там вараць піва густа, І там пачэшам кулакі!

Пяты рамеснік

Свярбіць кулак? Наўме — распуста! І вечна вабіць да крыві! — Я не пайду з табою, не заві!

Служанка

Давай лепш вернемся дамоў.

Другая

Ай, не! — ён нас чакае пад таполяй.

Першая

Што мне за ўцеха? — будзе зноў Ён ля цябе круціцца болей: То ціхім крокам, то падскокам, А мне ваш флірт вылазіць бокам!

Другая

Не бойся, будзеш не адна ты — З ім прыйдзе той другі, чубаты.

Студэнт

Глядзі! Эх, чорт — вось дык дзяўчаткі! Дагонім іх! Наступім ім на пяткі! Мне што падай? — Табакі нюх ды куфаль піва І — цёхкай з дзеўчынай юрліва!

Дзяўчына-мяшчанка

Аслеплі хлопцы! Ганьбяць шпацыр! Аж сорамна глядзець на іх, калі Так да кухарак ліпнуць, а маглі З дастойнымі, з больш вартымі кахацца.

Другі студэнт (першаму)

Чакай, там ззаду дзве паненкі, Надзеўшы новыя сукенкі, Перабіраюць ножкамі; адна — Мая суседачка, яна — Тугі маёй прадмет, майго запалу — Прыстроімся да іх памалу?

Першы

Памалу? Не! Давай хутчэй! Бяжым! Бо красачка ўцячэ. Рука, якая ў працы агрубела, І лашчыць лепш, і горне больш умела.

Мешчанін

Я бургамістру нашаму не рады.
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату