Сплылі па рацэ крыгі шумнай паводкі Пад ветразем добрай красуні-вясны — Даліны рунеюць, п’яніць пах лясны. Сівая зіма баль спраўляе кароткі Між горных уцёсаў і змрочных цяснін. Адтуль яна, лютая, злосна яшчэ Вятрыскамі, колкаю снежнай парошай Па ніве ўзрунелай і пашы сячэ, Ды сонца ўжо лашчыць праменнай раскошай. Бягуць ручаіны, гамоняць заўзята, Прыродзе і людзям аднолькава — свята. І хоць не цвітуць ні лугі, ні палі, Дык людзі затое паўсюль расцвілі. Глянеш з гэтае гары На вароты, на муры — Як са змрочных тых варот Валам валіцца народ! Сагрэцца пара, разгавецца з паста, Ўваскрэсенне адсвяткаваўшы Хрыста. І самі ўсе людзі ўваскрэслі нібыта. З хацінак закураных, нізкіх, гнілых, З майстэрань і крам, ад катла і карыта, З гарышчаў, скляпоў, ад памрочышчаў злых, Ад працы натужнай, халоднай галечы, Ад нудных, уедлівых хатніх турбот, Ад змрочна-ўрачыстай царкоўнай пустэчы Спяшае на ўлонне прыроды народ! Ты бачыш, як люд па раздольнай даліне Расплыўся — гуляюць, танцуюць, пяюць І як на рачной на паводкавай плыні Вясёлыя лодкі гарэзна снуюць. Апошняй лодка адплывае, Нагружаная цераз верх. І на сцяжынках гор лунае Залівісты, свавольны смех. Бруіцца гоман на паляне, І залівае радасць луг; Я ведаю, — там, дзе сяляне, Жыве мой чалавечы дух.

Вагнер

Мне, пане доктар, не на шкоду Вандроўкі нашыя пяшком; Але, на вашым месцы, зроду Не знаўся б з грубым мужыком. Варожыя іх песні, танцы, Іх скрыпкі, кеглі, карагод; Як чэрці ў пекле галадранцы, А вы мне кажаце — народ!

Сяляне (пад ліпаю; песні, гулянка)

На фэст прыбраўся раз пастух: Надзеў каптан і капялюх — Апошні шык, дый годзе! Пад ліпаю людзей-людзей!.. Музыкі, смех — аж дол гудзе! А смык той чортам ходзе! Вух-ха! Юх-ха! Вух-ха! І га-га-га! Хлапчына ў гурт бачком-бачком — І дзеўку злёгку плечуком Штурхель! — а сам не лысы. Яна зірнула строга: «Ах! А каб ты скіс, а каб ты спрах! Не адварочвай пысы!» Вух-ха! Юх-ха! Вух-ха! І ого-го! Адразу спетрыў спрытны зух, Пад пахі дзеўку, скок — у круг! І — дайце ж рады пары! Гараць іх шчокі, нібы мак, Рука ў руцэ — агонь юнак! …Сукенкі, локці, твары… Вух-ха! Юх-ха! Вух-ха! І гы-гы-гы! «Вам толькі б грэцца ля спадніц, Я знаю вас — шукай дурніц! Чаго тут заляцацца!» Ён ціха ўбок! — пад струнны зык —
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату