Як толькі ён дарваўся да пасады, Парадкі новыя, свае, завёў, Падаткі новыя прыдумаў. Людзі, Палёгкі не было вам і не будзе: Маўчы, плаці, бо ўкінуць бізуноў.

Жабрак (спявае)

Шаноўныя паны і пані, Ніхто ў галечы з вас не рос. Хай вас крануць мае рыданні, Хай вас кране мой горкі лёс! Хай чэрствасць сэрца не астудзіць, Хто дасць — здабудзе болей той. Дзень свята гэтага абудзіць Шчадроты ўсе душы людской.

Другі мешчанін

На свята ці ў нядзелю мне прыемна Паслухаць гутарку аб сварках, войнах, Што ў Турцыі тамтэйшай неспакойна, Што людзі недзе рэжуцца ўзаемна. Сядзіш сабе з тым куфлем пад акном, Глядзіш — па рэчцы праплываюць баржы, А ўвечары ідзеш да жонкі ў дом, Спакойны, мірны і спаважны.

Трэці мешчанін

Якраз і я так думаю, суседзе: Хай б’юцца, душацца, наліха, Хай дагары нагамі ўсё паедзе, Абы — у нас было ўсё гладка, ціха.

Старая (дзяўчатам-мяшчанкам)

Ай, расфуфыры, ай, чапуры,— Ад кавалераў горда вернуць пысу, А самі ледзь не вылезуць са скуры: Не поп — не прыбірайся ў рызу.

Дзяўчына-мяшчанка

Бяжым адсюль! Баюся я, Агата, Каб не ўракла вядзьмарка спадціха, Хоць мне яна яшчэ да свята Наваражыла жаніха.

Другая

І мне майго паказвала ў крышталь — Не хто-які ён — станісты ваенны! Я ўсё яго шукала, ды, на жаль, Увесь мой клопат марны і дарэмны.

Салдаты

Вежы высокія, Вымураваныя. Чуйныя, зоркія Мы — чараваныя. Крэпасці цвёрдыя Войскам узяты! Хочуць салдаты Славай упіцца! Гучнымі трубамі У бітвы зазваныя. Цяжкімі згубамі Мы гартаваныя. Ласкі жаноцкія, Бітвы і страты, Радасці плоцкія — Знаюць салдаты. Хочуць салдаты Славай упіцца, Замкі, дзяўчаты Мусяць скарыцца!

Фаўст. Вагнер.

Фаўст

Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату