Німфы

Прыкладзіце, сёстры, вушы Да зямлі, да гулкай сушы: Чую — удалечыні Нехта мчыцца на кані І ляціць парой начной З нейкай важнай навіной.

Фаўст

То не мара! Хірон жа гэта; Ідзе гара Да Магамета! Імчыць скакун, як на турніры. Магутны ён, адважны ён, Славуты, мудры сын Філіры{180}. Спыніся ж! Памажы, Хірон!

Хірон

Чаго табе?

Фаўст

               Свой бег стрымай!

Хірон

Няма калі!

Фаўст

               Чакай, чакай! Вазьмі з сабой.

Хірон

                На крыж сядай! Куды ідзеш? Дамчу імкліва Цябе праз рэчку да заліва.

Фаўст (сядаючы)

Мне ўсё адно. Удзячны я навек Табе, вялікі чалавек, Высакародны педагог, Што ўзгадаваў для перамог Герояў мужныя кагорты,— Апеты ўжо твой подзвіг горды!

Хірон

Які настаўнік? Нават у Палады Ужо ніхто не просіць больш парады, Цяпер і вучань стаў другі, Ён сам управіць Ментару мазгі.{181}

Фаўст

Тады ўрачу, які адзін Спазнаў сакрэты ўсіх раслін І немач лечыць, моц дае,— Вітанні выкажу свае!

Хірон

О, колісь быў я моцны духам, Умеў залечваць раны сам, Цяпер свой дар аддаў шаптухам, Знахаркам розным і папам.

Фаўст

Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату