Заходзь, гасцінна прыме Манта

Кентаўр тым часам імкліва пабег далей.

Такога хлопца-рызыканта, Што парушае строгія законы Царыцы царства ценяў — Персефоны. Аднойчы ўжо я схібіла была, Калі ў Аід Арфея цемрай правяла. Дык ты ўжо не губляйся, як Арфей,— Наперад кроч! Ідзі смялей!

Яны апускаюцца ўглыб.

Каля вытокаў Пенея, як раней

Сірэны

Кінемся з гары ў Пеней, Шумна-бурна ўспенім хвалі, Песню песняю пахвалім, Каб было тут весялей. Нам жыцця няма без вод — Выплывайма на прасторы І ў Эгейскім бурным моры — Пашукаем асалод.

Землетрасенне.

Паўстае за валам вал, Б’е з разгону ў грудзі скал — Дно дрыжыць, шалее вір, І дыміць гарачы жвір; Страх! Бяжым адгэтуль прэч! Да нябёс падняўся смерч, Чорны, грозны і вялізны — Пачаліся катаклізмы. Гэта месца — як заклята! Дык хутчэй плывём на свята, Да кіпучага прыбою З шумнай, цёплаю вадою, Там, дзе ўзнята наша круча, Дзе два месяцы бліскуча З неба і з глыбінь прадоння Ззянне сеюць у сутонне. Хто разумны, той з Пенея Паплыве на фэст Эгея.

Сейсмас{185} (бурчыць і варочаецца пад зямлёй)

Трохі плечы паднатужу, Горы й долы з месца зрушу, Паднацісну, паднапну І зямліцу ўскалыхну.

Сфінксы

Як дрыжыць і як грукоча, Як глынуць усіх нас хоча, Як бушуе, як шалее, Як гарачым ветрам вее, Як нас кідае, хістае, Як трывога нарастае, Прыкра, цяжка, сэрца млее. Хай жа нават пекла згіне, А сфінкс месца не пакіне. Творца дзіўнага калоса, Дойлід слыннага Дэлоса Выспу высунуў з вады, Леду выбавіў з бяды. Гэта Сейсмас, ён гігант,— Моцны, быццам той Атлант — Жартам ён гару падкіне І ў ваду яе абрыне, Ці старчма ў зямлю ўвапрэ, Разадзьме агонь у горне, Пераверне, перагорне, Перамеле, ператрэ Кварц, пясок, метал і гліну. То гару шпурне ў даліну І адрэжа шлях да мора, То прывольную раўніну Ён і ўздыбіць і распора —
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату