Карл і карліца ў сям’і Выгадуюць дзеці. Невядома, ці ў раі Лепей, ці на гэтым свеце. Жыць патроху, спакваля Будзем тут у поўнай згодзе — Маці шчодрая зямля І на захадзе, й на ўсходзе.

Дактылі

Калі за ноч зямля пігмея Змагла стварыць, то, пэўна, ўмее Узгадаваць і меншы плод; Мы ж — самы дробненькі народ.

Старшыя над пігмеямі

Спрытна спяшайце, Месца займайце: Спорыцца праца — Сілы дадасца. Кузню будуем — Потым ваюем; Выкуем зброю Ў часе спакою! Трушчыце скалы — У іх металы. Рыйце, капайце, Ўсё даставайце. Гэй вы, драбнота! — Ёсць вам работа. Зносьце да кучы Голле і сучча, З сучча і голля Будзе вуголле.

Генералісімус

Стрэлы і лукі Хутчэй у рукі! Чапліны крылы Рэчку закрылі; Вір закруцілі, Ваду замуцілі! Славу памножым! — Пагібель цяпер ім. Чапліным пер’ем Шаломы ўпрыгожым.

Мурашкі і дактылі

Грабяць паны! З нашае сталі Нам кайданы Яны скавалі! Прыйдзе наш час, Папомняць і нас!

Івікавы жураўлі{188}

Крык забойцаў, стогны птах, Лопат крылаў, енкі з плёсаў, Жудасць і смяротны жах Далятаюць да нябёсаў. Птушкі чаплі перабіты, Іх крывёю жвір заліты; Крыважэрныя зладзеі — Таўстапузыя пігмеі Увайшлі ў дзікунскі раж, Рвуць іх пер’е на плюмаж! О чароды журавоў! Кліча вас забітых кроў,— Дык збірайся ж, род крылаты, На адпомсту, на расплату! Не шкадуй, аддай сябе Векавечнай барацьбе!

(З крыкам разлятаюцца.)

Мефістофель (на раўніне)

Да ведзьмаў я на поўначы ахвочы, А тут нядобра мне — бяруць у пугі. О мілы Брокен! Твае ночы У сто раз лепш чужых Вальпургій.
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату