Бо, як гляджу, з цябе ўжо толку мала.

Фаўст

Каб прыпадобніцца ад лекаў Манта Да подлага ханжы альбо педанта?

Хірон

Прымі парады, выцяжкі і мазь, Не ўпарціся. Прыехалі. Ну, злазь!

Фаўст

Скажы, куды мяне прывёз, Мінуўшы скалы, гоні, плёс?

Хірон

Алімп налева, а Пеней направа. З Эладай білася тут рымская дзяржава.{184} Тут бой кіпеў крывавы й люты — І рымлянін цара абуў у путы. Глядзі ўгару! Узнёсся ўладна там У ззянні месяца вячысты храм.

Манта (трызніць у храме)

Ша!..        Тупат ног Каля парога. У мой чартог Шле лёс паўбога!

Хірон

Прывет, бабуся! Шанаванне!

Манта (ачуняўшы)

Дык гэта ты? Заходзь, мой пане!

Хірон

Ну, як твой храм, твае пенаты?

Манта

Стаіць. А ты ўсё гойсаеш па свеце, Як той малойчык нежанаты?

Хірон

Ат, кожны бо ў сваёй карэце! Ты любіш седала, цяпло і смецце, А я, бач, гойсаю па свеце.

Манта

Ды мой ужо мінуўся час. А гэта хто?

Хірон

                Любві экстаз, Паўночных мар і чараў ветры Яго загналі ў нашы нетры. Алену хоча мець! Ад гэтых баб Няшчасны розумам аслаб; Дык ты ўжо ім заапякуйся, Пра зёлкі-траўкі патурбуйся.

Манта

Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату