Хіроне!О божа, як спрыяе лёс —Сяджу на тым жа самым троне!
Хірон
Як ты цяпер, трымалася за грыву
Фаўст
Паспачувай майму парыву,Намеры ж — чыстыя мае!Хутчэй расказвай, не цягні —Куды і як ты вёз яе?
Хірон
Прыгода дзіўная. У тыя дніЯе з палону вырвалі браткі.Хто ж так аддасць ім скарб такі.Разбойнікі за імі наўздагон!Вось тут і дапамог якраз Хірон.Была б мо іншая карціна,Калі б не багны Элеўсіна —Уброд браты, а я з дачкою бостваўНаўпрост балотам ушалёстваў.Уратаваўшыся, яна з пяшчотайПа грыве гладзіла мяне сярдэчна, міла:І я, стары, сабе прызнаўся ўпотай,—Яна маё юнацтва абудзіла.
Фаўст
І гэта ў дзесяць год!
Хірон
З цябе пісакіПаспелі вытруціць разлік усякі:Міфічныя жанчыны і паўбогі —Не догмы вашых філалогій,Тым больш Алена; ўплывы часуЁй не пашкодзілі ні разу.Паэт ёй сам дае красу, узрост,Прывабу і каханкаў доўгі хвост,Раздоры ў вечнай каруселі,То выкраданні, то вяселлі —Усё, што так здзіўляе вас.Тварцоў не звязвае ніякі час.
Фаўст
Хай старасць і яе міне!Ну што ж, калі Ахіл у ФерахЗнайшоў Алену{182} ў пазачасных сферах,—Хай рызыка й мяне памкнеШукаць — з удачай ці няўдачай —Прадмет маёй любві гарачай.Няўжо яе, яе аднуЯ да жыцця любоўю не вярну?Ты бачыў багароўную даўно,Я ж толькі сёння. І цяпер відно,Што без жанчыны гэтай мне ніколіНе мець ратунку, шчасця, долі.
Хірон
Чужынец! З гэтым дзіўным пастулатамЗдаешся ты жывым вар’ятам.Аднак твой довад не пабіты.Якраз сягоння я ў візітыДа Манта{183} выбраўся; аднаСамоту ў модлах скрашвае янаІ Эскулапа просіць памагчыДаць розум лекарам, бо ўсе ўрачыНічым не лепшыя за канавалаў.Я ўпэўнены, што мудрая СівілаТабе б якое зелле прыпісала,Мазгі паправіла б, карэннем падкурыла,