Як муж вялікі, муж бывалы, Не любіш слухаць ты пахвалы І ўсім даруеш без аддачы Свае заслугі, славу, ўдачы.

Хірон

І ўладару, і жабраку ты кум — Такі падлізнік і шаркун.

Фаўст

Згадзіся сам: багі, героі, дзікуны — З тваёй эпохі ўсе яны; Ты поруч з імі як паўбог Жыў доўга і, вядома, ўведаць мог, Хто з іх, герояў, носьбітаў адвагі, Найболей варты быў тваёй павагі.

Хірон

Усе славутыя яны, Элады мужныя сыны: У сіле рук, красе натуры — На першым месцы Дыяскуры; Дзе памагчы, дзе трэба даць парады — Там першынство трымалі Барэяды; Разважнасць, мудрасць, справядлівы чын Увасабляў Язон, пястун жанчын; Арфей сардэчны быў, лагодны, шчыры, Спяваў чароўна, звонка граў на ліры; Ну, а ў Лінкея карабель Не сеў на рыф ні разу і на мель — І ў перамозе, і ў бядзе Было ім добра ў дружнай грамадзе.

Фаўст

А Геркулес, чым ён быў адмысловы?

Хірон

Не крой мне сэрца.                             Што тут словы! На жаль, не бачыў я Гермеса, Не бачыў Феба і Арэса, Затое ён, зямны, перада мной — І бог, і волат, і герой! Юнак прыгожы, царскі сын, Заўжды аддана і заўзята Старэйшага ён слухаў брата І найлюбімейшых жанчын. Такога больш не родзіць Гея, І не ўзнясе на неба Гера. Не ўславяць міф і эпапея: Не хопіць фарбаў у Гамера!

Фаўст

Такую ты падаў карціну,— Што і мастак не папракне ні ў чым. Намаляваў найлепшага мужчыну, Цяпер чарга найлепшае з жанчын.

Хірон

Чаго расхвальваць прыгажосць, Калі ў ёй толькі холад ёсць. Я жыццярадасных жанчын цаню, Люблю за палкасць іх агню. Краса — чаруе толькі вока, Прывабнасць — пранікае ў нас глыбока. Вось так запаланіла і Алена, Калі я вёз яе.

Фаўст

                   Ты вёз?

Хірон

Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату