Пад зямлёю з ім не мерся,Мы ж — царуем тут, наверсе.
Сейсмас
Трызвоніць гэтак вам нягожа,Бо ўсім валодае Сейсмос —Ці на зямлі было б прыгожа,Каб я зямлю як след не трос?Бо ці задумаўся каторы,Як нагрувасціліся б горы,Калі б з глыбіняў я не ўзнёсІх у эфірны край нябёс?Хай Ноч засведчыць і Хаос,Як я, скідаючы тытанаў,І Пеліён-гару, і ОсуЗ падземных вызваліў кайданаў{186},Як дзень рабіў я паначы,Як падганяў уцёс да ўцёсу,Як іх шпурляў, нібы мячы.Калі ж стамілі ўрэшце бавы нас,—Мы дзве гары ўсцягнулі на Парнас.І там цяпер прыстанак АпалонаІ радасны прытулак муз.І Зеўсу я Алімп узнёс пад тронам —І сёння я ў вялікі землятрусСтварыў тут новых гор грамадыГасцям і жыхарам Элады.
Сфінксы
Уявіць уцёсы, горыМы б адвечнымі маглі,Каб не бачылі, як творыНа вачах растуць з зямлі.Шуміць ужо зялёны рай,Сям-там яшчэ скала трасецца —Усё разбурыцца няхай,А сфінксы не крануцца з месца.
Грыфы
Гляньце ў шчыліны, у лазы —Іскры золата ў граніце.Эй, мурашкі, не драміце,Папаўняйце вашы касы.
Хор мурашак
Там, дзе расколатаСкала ці глеба,Туды па золатаСпяшацца трэба.Дзе толькі шчыліна,Там і спажыва:Пясок ці жыліна —Збіраю жыва.Драбка апошнягаЯ не ўпускаю,З куточка кожнагаЗдабычу маю.З руплівай працаюЯ скрозь паспею:Дабро намацаю,Пясок адсею.
Грыфы
Нясіце скарб! Нясіце, каб —Ляжаў ён каля нашых лап:Няма замкоў, няма муроўМацней ад нашых пазуроў.
Мы ўжо збегліся ў гурму,Як — не ўцямім нават самі.Не пытайцеся, чамуЗахацелася быць з вамі.Без прэтэнзій да жытлаЖыць усюды мы гатовы —Дасць нам кожная скалаІ прыстанішча і сховы.