Філосаф, ён фактычна — здань, І ён другім такім во зданям Мільён прыдумае пытанняў. Напрыклад, памыліўся ты, залез у путы — Разумны, значыцца; бо розум нарадзіцца Павінен толькі праз пакуты.

Гамункул

Парадай добрай варта пажывіцца.

Мефістофель

Ну што ж, ляці! Не траць дарма й мінуты.

Развітваюцца.

Анаксагор{190} (Фалесу)

Якія довады я мушу ўжыць, Каб ісціне і ты мог паслужыць!

Фалес

Па волі ветру воды хваль Бягуць ад цвёрдых скал удаль!

Анаксагор

К агню вядуць жыцця сляды.

Фалес

Не, ўсе пачаткі ад вады.

Гамункул (паміж імі)

Дазвольце ў дыспут умяшацца — І мне хацелася б пачацца.

Анаксагор

Скажы, Фалес, а ты ці ў стане Гару за ноч узвесці з твані?

Фалес

Прырода ў руху, вольным ад руціны, Не замыкаецца ж у ночы, дні, гадзіны. На ўсё законы ёсць, ва ўсім свой лад, Пераўтварэнням не патрэбен гвалт.

Анаксагор

А выбух? А зямны агонь пякучы? Плутон жа выбухам падкінуў кручы, Эол зарадам сціснутага газу Перамалоў усю зямную масу.

Фалес

Ды што з таго? — Стаіць сабе гара І добра, што стаіць. А нам пара Пакінуць спрэчкі пра адвечны цуд, Час марнаваць, дурыць цярплівы люд.

Анаксагор

Ужо кішаць па скалах мірмідоны, Мурашкі, дактылі, пігмеі — Народ руплівасцю вядомы, Сяліцца ў шчылінах малеча ўмее.
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату