А ён не дурань — дэман гэты.

Мефістофель

Адно здзіўляе, — што паэты Не склалі гімнаў, што партрэты Яшчэ не пісаны ў натуры — Бо мастаку і твары вашы і манеры Дадуць натхнення болей, чым амуры, Чым хараство захваленай Венеры.

Фаркіяды

Самоце ночы і цямна Забыта існая цана.

Мефістофель

Як можна ў змрочышчы пячор Глуміць адзіны ў свеце ўзор Красы, пасланай вам з нябёс? Я на алтар мастацтва вас бы ўзнёс І ўвекавечыў бы ў скульптуры Прынады вашае натуры.

Фаркіяды

Маўчы, навошта нам спакусы, Якімі цешацца какоткі музы. Мы — дзеці ночы; у антычным клане Трымаемся на заднім плане.

Мефістофель

Тым больш патрэба і ў рэкламе! На трох па зубу маеце, па воку. Без шкоды смаку вашаму і зроку Узмоцнім мы міфічны дух, Істоты трох злучыўшы ў дзвюх, Аддаўшы трэці мне партрэт На дасягненне гэтых мэт.

Адна фаркіяда

Ну, як ідэя?

Дзве другія

                 Толькі без пазык!

Мефістофель

А мой ты д’ябле, — ўвесь разлік — Якраз на вашым зубе.

Адна фаркіяда

                     Мілы кавалер, Заплюшчы вока, зуб ашчэр, Зацісні ці заклей наздру, Падобны будзеш на сястру — У профіль станеш акурат, Бы наш адзінакроўны брат.

Мефістофель

Хай так!

Фаркіяды

            Няхай!

Мефістофель (у абліччы фаркіяды, у профіль)

Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату