Фалес

Забудзь хутчэй гарачнасць маладых — Ці мала ўдзячных знойдзецца між іх; Удзячнасць пераважвае заўжды Няўдзячнасці і чэрствасці плады. Парай, вялікі старац і мудрэц, Як можа волю атрымаць хлапец?

Нерэй

Не псуйце мне мой радасны настрой — На ўсё свой час, ва ўсім парадак свой. На фэст чакаю дочак-нерэід, Марскіх кудзесніц — грацый і дарыд. Такіх стварэнняў дзіўных, як у нас, Алімп не бачыў і Парнас — Гарэзуюць у ярасці буруна, І чуецца крыштальных кропель звон,— Калі імчацца скакуны Нептуна, Калі імчыцца вадзяны дракон. Усё ў вадавароце — бог і світа — З марской стыхіяй непарыўна зліта. Ужо ляціць па хвалях калясніца, Венерына квадрыга-бліскавіца! Там першая красуня Галатэя{197} На ярка-чыстай роўнядзі Эгея Картэжам правіць. Ёй пасля Кіпрыды Прыпала ездзіць на святочным возе. Дарыды служаць ёй і нерэіды Яна цяпер багіняй у Пафосе; Ідзіце да Пратэя — мудры дзед Параду дасць, раскажа ўсё як след.

(Ідзе да мора.)

Фалес

Казаў жа я, што цвёрды мае лоб Стары Нерэй, пустэльнік-мізантроп. Ідзём лепш, хлопча, да Пратэя{198}. Ёсць хібы і ў яго — ды іншага парадку: Дзядок таемнасць любіць і загадку; Па-свойму кожны з нас дурэе.

Выходзяць.

Сірэны (на вяршынях скал)

Што гэта там у далях Калышацца на хвалях, Дзе парус мкне крылаты? Вясёлыя дзяўчаты, Русалачкі марскія. Вада — то іх стыхія. Са скал сыходзьма, дзевы, Паслухайма іх спевы.

Нерэіды і трытоны

Хай дзівяцца нябёсы На дзіўныя дзівосы. Кабірам шчыт Хілоны{199} Як сімвал абароны. Кабіраў сустракайце І гімны ім спявайце!

Сірэны

Вы ростам — няўдалыя, Вы сілай — трывалыя, Надзея апошняя Тапельца кожнага.

Нерэіды і трытоны

Хай з намі і кабіры Спраўляюць фэст у міры. Калі кабір гуляе, Нептун адпачывае.

Сірэны

Наткнуўшыся на мель,
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату