Патоне карабель. Кабір жа мараку Заўжды падасць руку.

Нерэіды і трытоны

З намі трое, а чацвёрты, Вельмі важны, вельмі горды, Не прыстаў да іх траіх,— Кажа: «Думаю за ўсіх».

Сірэны

Хай бог смяецца з бога, З таго ім анічога. А ў нас да ўсіх павага, Таму й жывём няблага.

Нерэіды і трытоны

Сямёра ўсіх было.{200}

Сірэны

А трох куды сплыло?

Нерэіды і трытоны

Гэта адкуль нам знаць? Лепш на Алімпе спытаць. Не ведаем вось мы, Адкуль там восьмы. Прыйсці абяцаюцца, Заўсёды спазняюцца. Вечна спяшаюцца Непараўнальныя, Зведаць стараюцца Непазнавальнае.

Сірэны

Малітвай ім, Багам усім — Чужым, сваім — Мы дагадзім.

Нерэіды і трытоны

Свята пышнае мы справім І саміх сябе праславім.

Сірэны

Герояў Элады Уславіць мы рады — Руно здабылі І славу знайшлі! І вас мы славім шчыра, Бо вы знайшлі кабіра!

Агульны хор

І вас мы славім шчыра, І нас праслауце шчыра, Бо вы знайшлі кабіра! Бо мы знайшлі кабіра!

Нерэіды і трытоны плывуць далей.

Гамункул

З такога прымітыву Даюся проста дзіву —
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату