У ім вучоныя бароды Шукаюць завязі прыроды. Фалес
Стары мядзяк не йдзе ў раміз, Іржа ж — каштоўнейшая з рыс. Пратэй (нябачна)
Я люблю ва ўсім і ўсюды Рэспектабельнасць і цуды. Фалес
Дзе ж ты, Пратэй? Пратэй (чэрававяшчальна, то здаецца зблізку, то здаецца здалёк)
І там, і тут! Фалес
Ты ўсё штукарыш, баламут? Я твой таварыш, я — Фалес, Выходзь ужо, куды залез? Пратэй (нібыта здалёк)
Бывай тады! Фалес (нішкам Гамункулу)
Ён недзе блізка. Каб гэта ты ярчэй забліскаў — На ўсё цікаўны ён, як рыба,— Ці там дабро, ці там пахіба. Гамункул
Я ўжо нагрэўся дабяла — Баюся я, каб не расплавіць шкла. Пратэй (у вобразе вялізнай чарапахі)
Што там блішчыць, мігціць, іскрыцца? Фалес (засціць Гамункула)
Выходзь, каб добра падзівіцца. А хочаш знаць, якія рэчы Мы ад цябе хаваем, ты Прымі лепш вобраз чалавечы Без розных штук і смехаты. Пратэй (у высакароднай чалавечай паставе)
А ты і ў хітрыках мудрэц! Фалес
Табе ж патрапіць трэба ўмець! (Адкрывае Гамункула.)
Пратэй (здзіўлена)
Бліскучы карлік! Проста дзіва! Фалес