Ён у кампаніі адэптаўНа чорнай кухні мудраваўІ ўедліва шукаў рэцэптаў,Як спрэчнае з’яднаць у сплаў.Лілея і залётнік — леў чырвоны,Вянчаныя ў купелі тут,Загнаныя ў агонь шалёны,Для шлюбнай тайнасці шукалі кут.І вось у фарбах дзіўных з’яўЗ рэторты юная царыцаНа пошасць выйшла падзівіцца.{18}Тым часам люд сабе канаў.І эліксірам тым пякельным мыСярод лугоў, сярод тутэйшых горЛюдзей лячылі ад чумы —Але атрутай не спынілі мор.І вось мяне, забойцу, славіць хор!
Вагнер
Нашто ўдавацца ў смутак і змартвенне?Няўжо, выдатны муж, таго вам мала,Што вы ў свой спрыт, які жыццё паслала,Уклалі добрае сумленне?Вы ў маладосці бацьку шанавалі —Навошта ж катаваць сябе за гэта.Цяпер, калі вы сутнасць распазналі,Няхай вас іншая турбуе мэта.
Фаўст
Шчаслівы, хто не выракся надзеіЗ балот маны зірнуць на свет!Ад вечных бед шукаем панацэі,Хоць дасягнуць не ўмеем блізкіх мэт.Аднак гадзіну шчасця і дабраХай не азмрочыць недарэчны смутак!Глядзі, ужо вячэрняя зараПазалаціла дахі хат і будак.Дзень згас. Скаціўся з неба сонца скрыль,Каб недзе там свяціць жыццёвым сілам.Чаму, чаму не даў, гасподзь, мне крыл,Каб мог ляцець я следам за свяцілам!У вечных промнях радасных хвілінПабачыў бы ля ног я свет шырокі,І ззянне гор, і ціхі змрок далін,І ў срэбры й золаце аблокі.І не спынілі б мой бунтарскі чынНі горы дзікія, ні змрок, ні скалы —І вось ужо блакіт ласкавыМарскую песціць далячынь…Сышоў магутны бог з нябёс у край імглісты.Мая мацнее прага, знішчыўшы жуду,—Спяшаюся, каб піць прамень вячысты,Пакінуў ноч і ў новы дзень іду,У ззянні зор пад гоман хваль чароўных.Як мара, мой прыгожы сон! Але, на жаль,На крылах плоцкіх чалавеку ўдальПлыць нельга з духамі на роўных.Такі ўжо род наш чалавечы,Што мы імкнёмся ўгору без прынук,Калі над намі, знікнуўшы ў сінечы,Рулады звонкія вядзе жаўрук,Калі над стромымі гараміАрлы лунаюць і каліПа-над палямі і мараміЛяцяць у вырай жураўлі.
Вагнер
І я, бывае, ў роспач упадаю —Але такіх дзівосных думак не прымаю.Абрыдне лес і луг, мне з імі цяжка ўжыцца,І не зайздросны мне ў палёце птах,Затое ж як чаруе кніжная паліца —Гартаць старонкі, корпацца ў тамах!Зімовай ночы мала мне, калі шукаю,І млосць такая ў целе, галаве;А то стары пергамент раскапаю —І літарка да літаркі плыве.
Фаўст
Адным парывам ты жывеш заўжды.О, каб мне толькі той бяды!Ах, дзве душы ў грудзях зацяты бойВядуць і варагуюць між сабой.Адна ўсё млее ад пажады,Трымаецца за свет зямны,Другая больш імкнецца да прынады