Сам не можа дапытацца. Ходзіць лесам, ходзіць полем, Кожны крок даецца з болем, Ён правальваецца ў багну, Траціць ён, чаго так прагнуў, Захліпаецца ў той багне, За сабою іншых цягне, Сам сабе і людзям лішні, І нядужы, і няўвішны Дажывае ўжо свой век, Як руіна, чалавек. А бязмэтныя блуканні, Ды бясконцыя ваганні, Ды благія прадчуванні — Гоняць грэшнага яны Проста ў пашчу сатаны.

Фаўст

Злавесны прывід! Ты людскі наш род Грызеш, і мучыш, і куеш нам путы, І дзень пры дні за годам год Пляцеш нам сетку гора і пакуты. Ад дэманаў не лёгка мне ўцячы: Знаходзяць нас усюды дзеці смуты, Табе ж, Турбота, не перамагчы — Мой дух, мой розум, мой пачын раскуты!

Турбота

Ну, мне пара, а ты сваё пляці. Цябе пакіну я з праклёнам; Звычайна слепнуць пры жыцці, А ты аслепні перад сконам.

(Дзьмухае на яго.)

Фаўст (аслеплены)

Глыбее ноч, няма ўжо ёй упыну, Але ў душы гарыць мая зара. Перад сабою бачу цемрадзь, дамавіну, Аднак не ў цемры думка ўладара. Паўстаньце, слугі, тут, рука ў руку, Збірайцеся на талаку, Рыдлёўкі ўзяўшы і ламы, Намечанае мусім скончыць мы. І пакажыце працу мне сваю, А я за платаю не пастаю. Дзе дух адзінства й сотні рупных рук — Там план вялікі здзейсняць без прынук.

Вялікі двор перад палацам

Паходні. Наперадзе Мефістофель як наглядчык работ.

Мефістофель

Станоўцеся напагатоў, Нягеглыя лемуры, З касцей і жыл, валос, храсткоў Сатканыя натуры.

Лемуры{249} (хорам)

Бяжым, ляцім на голас твой, Нясуць нас борзда ножкі. Ты надзяліў бы нас зямлёй, Дай нам зямліцы трошкі. Мы збегліся, каб дагадзіць, З рыдлёўкамі, з каламі, А што рабіць, а што чыніць — Скажы, камандуй намі.

Мефістофель

Рабіце ўсё на свой капыл, Рыдлюйце, не шкадуйце сілы, Даўжэйшы ніцма ляж у пыл,— Ты будзеш меркай для магілы. Капайце дол так, як спрадвеку Яго капаюць чалавеку — Бо, як ты ні круці, з палаца
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ОБРАНЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату