Мефістофель

Заўсёды прыкрасць абуджае й гнеў Бязладны хор прыгожанькіх анёлаў, Святош бясполых саладжавы спеў Адно псуе настрой і тлуміць голаў. Мне так карцела гэты род людскі Парваць, падраць на дробныя кускі,— Ды вось яны, анёлы, план вялікі мой Закрэсліць хочуць ханжаскай гурмой, Святошы тыя ходзяць мякка, плаўна І нашай зброяй нас лупцуюць спраўна; Яны ж — таксама чэрці, ды з апаскі Надзелі на сябе прытворнай цноты маскі. Тут правароніць — не пакрыць віны, Хаўрусам шчыльным станьма ля труны.

Хор анёлаў (сеючы ружы)

Ружы агністыя, Ружы іскрыстыя, Лёгкія-лёткія, Жыццесалодкія, Водару поўныя; Кветкі цудоўныя Квецяцца хай! З птушкамі, з пошчакам Блізіцца май, Разам з нябожчыкам Вернемся ў рай!

Мефістофель (да д’яблаў)

Чаго паніклі, ўціснулі хвасты? Не ў звычках чорта кідацца ў кусты. Хай сеюць, адрабляюць свой шарварак, А мы сваё на ўласны возьмем карак. Анёлкі думаюць, што ружамі яны Злагодзяць гадаванцаў сатаны. Дык дзьмухайце ж, занудлівыя косткі, Няхай пажухнуць райскія пялёсткі. Ну, годзе ўжо, перабаршчыць вы рады — Аж пер’ечка ляціць ад іх армады; Цішэй, цішэй, раты заткніце й ноздры — Занадта ж кожны з вас у службе борзды! Усё вы звесці рады надарма — І без таго жывое кветачкі няма. Пільнуйцеся! Свае патройце сілы І ні на пядзю ад магілы! Дзе ваш імпэт? Не веру я, каб руж лісткі Маім чарцям падсмажылі бакі!

Анёлы

Ружы духмяныя, Ружы румяныя, Любасцю веючы І лагаднеючы, Сцвердзіце мір! Славай парфірнаю, Плынню эфірнаю, Музыкай лірнаю — Поўніцца шыр!

Мефістофель

О, ганьба і праклён вам, выхвалякі! Кулём ляцяць мае ваякі! Няўжо мой смелы план — кату пад хвост? Што ж, хай задамі плюхаюцца ў лаву, Я нейк перажыву сваю няславу І не пакіну свой пачэсны пост!

(Адбіваецца ад пялёсткаў.)

Прэч, не свяці дарэмна, светлячок, Ля твару не кружыся, як паперка. Цябе ўхапі — ты слізкі камячок. А ружы так пякуць — горш, як смала                                                      і серка.

Анёлы

У неналежнае Не пранікайце, Марнае, грэшнае
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату