Я шлю праклён вам у падзяку!

Анёлы

Хто ачышчаецца Полымем чыстым, Той прычашчаецца Раем вячыстым. Эфір улагоджаны, Нас закалыхвае, Хай дух адроджаны Вольнасцю дыхае!

(Узносяцца з несмяротнай часцінай Фаўста.)

Мефістофель (азіраючыся)

Віселі над магілай, бы крукі — І што? — Здабычу верную маю Так спрытна вырвалі з рукі, Каб вы ўдавіліся ў сваім раю Няшчаснай гэтаю душой! А я, аддаўшы скарб законны свой, Самотны над магілаю стаю. Каму паскардзіцца? — Вакол няслава! Хто дагаворнае прызнае права? Так ашукаць! Правесці чорта подла! Ды што ж анёльскае паганіць кодла, Калі ты сам, як пень, дурны. О нечуваны сорам сатаны! Такі меў план, хадзіў так горда, Так спрытна плёў каханне, ставіў сець — І на табе — падсеклі чорта! То ж трэба ведаць, трэба ўмець! А ўжо ж! — дурнейшай дурасці няма, Калі абдурвае сябе сама!

Горныя цясніны, лес, скалы, пустка

Святыя пустэльнікі групамі адпачываюць на скалах над прадоннямі.

Хор і рэха

Кручы глядзяць на дол, Сосны шумяць вакол, Пнуцца карчы з зямлі, Пахнуць смалой камлі, Льюцца крыніцы з гор Міма глухіх пячор. Лашчацца ўжо ільвы На дыванах травы. Тут не ліецца кроў, Тут царуе любоў.

Pater ecstaticus{251}

Айцец экзальтаваны (лунаючы ў паветры)

Жар недаступнасці, Жар вечнай любасці. Сэрца закутае Болем спакутуе! Стрэлы, прабіце мяне, Дзіды, каліце мяне, Латы, душыце мяне, Маланкі, паліце мяне! Тло ўсё адвеецца, Праўда ўспраменіцца, Пройдзе пакут пара, Ўзыдзе любві зара.

Pater profundus

Айцец паглыблены (ля ніжніх сфер)

Вяршыні высяцца маўкліва Па-над прадоннямі цяснін, З-пад хмарных скал і круч бурліва Збягаюць сотні ручаін. І гамана дубровы дальняй, І ручая праменны цуд,— Усё любоўю жыццядайнай Натхнёна выпешчана тут. Любоў — дзівосны дар прыроды, Я перад ёй хілюся ніц. З любоўю ўніз імкнуцца воды
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату