Там залаціцца — Гэта ж у коле жанок Неба царыца.

(У экстазе.)

О ўладарка вышыні, Райскага блакіту! Дзверы ў тайну адчыні І пачуй малітву! Лепшыя з усіх дароў — Парыванні сэрца,— Іх прымі. Мая любоў Да цябе імкнецца. Вучыш нас, тваіх дзяцей, Мудрасцю сваёю. Паслабляеш пал страсцей Вераю святою. Славім мы цябе, нябёс І зямлі царыца! Выпаў нам шчаслівы лёс На цябе маліцца. Лёгкія хмаркі Кружаць, віюцца, Грэшныя душы Да Дзевы імкнуцца, Просячы шчыра Зноў заступіцца, Ёй абяцаюць Вечна маліцца. Ты, беззаганная, Ўсё ім даруеш, Сэрцам рахманая, Спогаддзю ўшчуеш. Дух нячысты нашу плоць Спакушаў спрадвеку, Слабасць плоці пабароць Цяжка чалавеку. Цяжка праз жыццё прайсці — Коўзкая дарога, Шмат спакусаў у жыцці — Спакушэнняў многа.

У вышыні Mater Gloriosa{253} (Маці божая ў славе нябеснай) плыве, лунаючы насустрач.

Хор пакаянных грэшніц

О Маці божая, Заўжды зычлівая, Прымі, прыгожая І літасцівая, Прымі маленне, Наша ўслаўленне!

Magna Peccatrix{254} (St. Lucae VІІ, 36)

Вялікая грэшніца (Лука, 7, 36)

Дзеля слёз, якімі сыну Колісь ногі абмывала, Горка плачучы ад кпіну Фарысея-цемрашала, І збанка, з якога міра Ты ліла Хрысту на цела, Дзеля кос, якімі шчыра Ты распятага абцерла,—

Mulier Samariata{255} (St. Joh. ІV)

Жанчына самарыйская (Іаан, 4)

Дзеля статку, што з крыніцы Напаіў Абрам вадою, І вядра, ў якім вадзіцы Падала яму святое, Там, дзе чыстыя патокі З волі божай пачаліся І ў далёкі свет шырокі Падаліся, паліліся,—

Maria Aegyptiaca{256} (Acta Sanctorum)

Марыя Егіпецкая (Жыція святых)

Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату