Дзеля той святой грабніцы, Дзе ляжаў распяты бог, І рукі, якой блудніцу Ён калісьці засцярог, Дзеля каяння ў пустыні, Запавету жыць у тле, Што я словамі святымі Напісала на скале,— Утрох
Ты, якая дапускаеш Да свайго аблічча грэшніц, Ты, якая дазваляеш Да святых прыходзіць весніц, Пашкадуй душу пакутнай, Што любіла і тужыла, Што з-за той любві магутнай Гэтак цяжка саграшыла. Una poenitentium{257} (адна з грэшніц, якая раней называлася Грэтхен, тулячыся да іх)
Дзева прачыстая, Ў славе вячыстая, Твар свой схілі над шчасцем маім! Тут мой каханы, Доўгачаканы, Больш не расстануся з ім. Шчасныя хлопчыкі (набліжаючыся кругамі)
Ён перарос усіх, Высокі, сільны. Ён ад шчадрот сваіх За догляд пільны Удзеліць долю нам,— З зямлёю злучыць. Ён сам вучыўся там, Нас тут навучыць. Адна з грэшніц, колішняя Грэтхен
У сонме духаў, у нябесным, Ён сам сябе не пазнае, З жыццём расстаўшыся цялесным, Святым між намі паўстае. Глядзі, ён прахлыя аковы Зямной будзёншчыны паверг, У мантыі анёльскай — новы, З юнацкай сілай мкне наверх. Дазволь, заступніца святая, Яго адвесці ў светлы рай. Mater Gloriosa
Маці божая ў славе
Вядзі, пакутніца былая, І браму ў сферу адчыняй. Doctor Marianus (моліцца, прыпаўшы ніцма)
Душы грэшныя, ў эфір Мкніце без вагання. Ёсць жа верны павадыр На шляху вяртання. Ты прымі дзяцей сваіх, Дай ім прыхіліцца, Будзь заступніцаю іх, Маці і царыца! Chorus mysticus{258}
Містычны хор
Даўняе дальняе Сніцца і мроіцца, Недасягальнае Явай узновіцца. Нас заахвочвае, Творыць, жыве. Вечна-Жаночае