Вечна заве!{259} Finis{260}
,

Комментарии

1

Напісана ў 1797 г., калі Гётэ пасля шматгадовага перапынку зноў вярнуўся да працы над «Фаўстам». Прысвячэнне звернута да прызабытых вобразаў трагедыі, якія акружалі яго ў гады маладосці і зноў авалодалі ўвагаю паэта. (Тут і далей каментарыі Васіля Сёмухі.)

2

Пралог напісаны ў 1797 г., як лічаць, пад уплывам драмы старажытнаіндускага паэта Калідасы «Сакунтала». У «Пралогу» знайшоў адлюстраванне вопыт Гётэ як тэатральнага дырэктара, а таксама яго погляды на мастацтва наогул. У той час Гётэ лічыў, што сапраўдны сцэнічны твор вынікае з узаемадзеяння трох сіл: генія (паэт), мастацтва як здольнасці (камічны акцёр) і мастацтва як рамяства (дырэктар).

3

Святло вялікае, малое. — Сонца і Месяц. Паводле «Старога Запавету», Кн. 1. Майсея, 1,16: «…свяціла большае для кіравання днём і свяціла меншае для кіравання ноччу».

4

Пралог напісаны ў 1797–1800 гг. Ідэя сцэны запазычана непасрэдна з біблейскай кнігі Йова, дзе д’ябал спакушае чалавека з дазволу бога. Імя Мефістофеля запазычана з народнай легенды, этымалогія яго няясная. Прапаноўваліся тлумачэнні: Mephiztophel (стар.-яўр.) — знішчальнік-ілгун; me-photo-philes (стар.- гр.) — той, які не любіць святла; me-phausto-philes (стар.-гр.) — той, які не любіць Фаўста.

5

Нябеснае воінства. Рафаіл, Гаўрыіл, Міхаіл — старэйшыя архангелы са світы бога.

6

Гучыць грымотнай песняй сонца/У дружным хоры братніх сфер. — Паняцце «гармоніі сфер» запазычана з вучэння піфагарэйцаў, згодна з якім зоркі і планеты маюць кожная сваё гучанне. Для параўнання: у першай сцэне другой часткі трагедыі грымоты абвяшчаюць узыход сонца.

7

Каб ён зямлю сырую жэр, /Каб поўзаў ён, як цётухна змяя. — Паводле біблейскай легенды, д’ябал спакусіў Еву і Адама, прыняўшы вобраз змея, і бог асудзіў іх «поўзаць на чэраве і есці зямлю праз усё жыццё».

8

Раздзел напісаны ў розныя гады. Пачатак — крытыка універсітэцкай дзейнасці — датуецца прыблізна 1771 г., выкліканне Духа Зямлі і дыялог з Вагнерам — 1774–1775 гг., канец сцэны — 1797–1801 гг.

9

Ці ж таямнічы Нострадам…Нострадам (Мішэль дэ Нотр-Дам, 1503–1566) — лейб-медык і астролаг французскага караля Карла ІX, аўтар кнігі прароцтваў.

10

Разгортвае кнігу і бачыць знак МакракосмуМакракосм — разумна ўпарадкаваны свет. Згодна з містычна-кабалістычным вучэннем, існуюць тры светы: элементарны (стыхійны, матэрыяльны), нябесны і наднябесны (духоўны), якія складаюць свет, макракосм. Што ёсць у адным свеце, тое мае аналогіі і ў астатніх. Знак Макракосму — шасцікутная зорка.

11

Я разумею праўду мудраца…/Зямныя грудзі абатры! — Пакладзеная на вершы цытата з Сведэнборга, шведскага містыка і натураліста (1688–1772). Паводле яго вучэння, замагільны свет складаецца з аб’яднання духаў; духапразарліўцы могуць зносіцца з духамі толькі пэўнай, даступнай ім

Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ОБРАНЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату