Патрэбен тыдзень мне, другі, Каб я аказію мець мог.

Фаўст

Мне б толькі вольных сем гадзін, Дык і без чорта, сам, адзін Я б спакусіў і перамог.

Мефістофель

Ого! Цяпер я слухаю француза! Прашу, не гневайся, ну годзе, годзе! Але ж які той смак у асалодзе, Калі табе падорана спакуса! Круці, фліртуй, шукай зацішак, А там, як дойдзе да пары, Ты, як герой замежных кніжак, Сам на цугундар лялечку бяры.

Фаўст

Мой апетыт здаволіцца малым.

Мефістофель

Ты рызыкант, мой пане, а між тым, Скажу без смеху, да дзяўчыны Пад’ехаць хітра мы павінны, Бо штурмаваць паненку ў лоб Пустою дурасцю было б.

Фаўст

Вядзі мяне ў яе святліцу Або дастань на памяць паясок, Хусцінку, стужку, завушніцу, Падвязку з ножкі, матузок.

Мефістофель

Каб даказаць, як спачуваю Твайму вялікаму адчаю, Гатовы сёння ж я з табой Прабрацца да яе ў пакой.

Фаўст

Убачу? Авалодаю?

Мефістофель

                          Не, не! Ў адведкі Красуня пойдзе да суседкі, А ты чакай пакуль, сядзі рахмана І мар пра ўцехі вашага рамана.

Фаўст

Дык пойдзем!

Мефістофель

                Не, пакуль што рана!

Фаўст

Рыхтуй дарунак з лёгкае рукі.

(Выходзіць.)

Мефістофель

Ужо дарыць? Ай маладзён! Але — ці не пара наведаць тайнікі, Ці не пара дастаць і скарб які,
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату