Пук у звычаі сваім: Ідзе ўпадскок, спявае. І бяжыць услед за ім Вясёлых духаў зграя. Арыель
Арыель — паэт-пясняр — Чыстай песняй радзіць; Вабіць спевамі пачвар І прыгожых надзіць. Аберон
Хто не знае, як любіць, Хай прыйдзе павучыцца. Каб у згодзе век пражыць, Перш трэба разлучыцца. Тытанія
Ён бурчыць, яна злуе — Развод у справе помач: Поўдзень — месца для яе, Яго ж астудзіць поўнач. Аркестр тutti (fortissimo){99}
Мухі, блохі і жукі І ўвесь іх род шматлікі, Цвыркуны і слімакі — Выдатныя музыкі. Сола
Зноў катрынкі чуцен зык — Пузыр катрынкі з мыла: Слухай жа «трумзык-трумзык», Кірпатае дурыла. Дух, які толькі фармуецца{100}
Жабін рот, павучы зад, І шчэлепы, і крылы: Як не выйдзе звер ці гад, Выйдзе вершык мілы. Парачка{101}
Дробны бег, павольны крок — Нагамі топчам росы, Але, ходзячы ўпадскок, Не ўзнімемся ў нябёсы. Цікаўны падарожнік{102}
Хто б вачам паверыць мог, Што тут не маскарады, Аберон, чароўны бог, Наладжвае парады. Артадокс{103}
Аберон хоць без рагоў, А ходзіць чартавата. З ім і грэчаскіх багоў Лічыць чарцямі варта. Паўночны мастак{104}
Натуры вартае шукай, Хай будзе сэрца рада. Найболей вабяць мастака Італія, Элада. Пурыст{105}