Захлынёмся у азёрах.

З натоўпу

Ты зноў, Іван, Відаць, панюхаў брагі. Паслухай хлопца, Раіць ён не блага.

Сымон

Хоць малады, Але, відадь, бывалы. Ён кажа праўду: Чорную навалу Супольнай сілай толькі З плечаў скінем. Усіх не зломяць, З грамадой не згінем. Каб падняліся на паноў Увосень (Якраіўнам ён), Сёння не прыйшлося б Жыць галадаючы, Без хлеба, солі. Вясной слязамі Не засееш поля. • • • • • • • • • • • • • • • • • Так бушавалі Дзень і ноч азёры, Азёры: Нарач, Мястра I Баторын.

З

Ёсць напрадвесні чароўныя раніцы, Ясныя раніцы, дні, — Ярка ад сонца снягі загараюцца, Ззяюць у бельш агні. Чуеш тады, ад агнёў гэтых сонечных Што і на сэрцы святлей, Што і ў жыцці, пад завеямі поўначы Шмат ажывае надзей. Хутка падымуцца хвалі крынічныя, Прыйдзе на нівы вясна, Ўдарыць у межы, ў слупы пагранічныя Ўстанеш, мая старана!

4

Віднеюцца гарбатыя Узгоркі, берагі; Кладуцца цені захаду На шэрыя снягі. Смяецца вечар спознены Званочкам паддугой, I зоры асыпаюцца, Як залацісты рой. Далёка сіратлівыя Мігаюць аганькі, — Не спяць, хоць працай Змораныя, Ноччу рыбакі. Кранула верхаводка іх, Шум веснавой вады; Ім сняцца хвалі сінія, Ім сняцца невады, Трысцё, яклес, зялёнае, Чаўны ля берагоў
Вы читаете Нарач
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату