Што не спіцца, Тацяна?Можа, ноч без зарніц,Ноч вясенняяМоцна крыллем шуміцьЗа парканам?Вецер, можа, за ўзгоркам,У гушчарах між дрэўЗаблудзіўшыся,Зашумець зашумеўГаласамі?Можа, сны, сны паўночыНеспакойна снуюцьЦі прыснілісяЎ гэту сінюю муцьЧые вочы?Эх, дарэмна пытаеш,Аб чым ціха звіняцьЗоры зорныяI сасонкі шумяць, —Не згадаеш.Такдзявочыя мары,Думы дзіўныя, сныНебывалыя,Расцвітаюць яныНа загары,Раніцой напрадвесні,Ці паўночнай парой,Нібы папараць,Ці світальнай зарой,Ці песняй.
Частка чацвёртая
І
Кашуля шырокая з порту,Лапці з пяньковых абор,Ў шапцы салдацкай падзёртайХодзіць па вёсцы Прахор.Ходзіць ад хаты да хаты:— Гэй, нарачанскі народ,Госці прыехалі ў сваты,Клічуць збірацца на сход!А вецер з-за возера сініЗ пахам смалістай сасныЗблытаў Прахора чупрьшу,Рве на грудзях рызманы,Гне вербалозінаў веткі,Шэпчучы казкі свае,I на развешаных сеткахПесню пра Нарач пяе.— Эх, рыбныя дні наступаюць,Панства накорміць сірот! —Ходзіць Прахор і склікаеЎвесь нарачанскі народ.Хаты прачнуліся, гумны,I затрашчалі калкі, —Вулкай вясковаю шумнаГуртам пайшлі рыбакі.
2
У хаце АрхіпаРана збіраўся натоўп.Тужліва глядзелі ўдальСлепаватыя шыбы.Горкі і ўедлівыДым ад махоркі ішоў.Пахла балотам,Вясной,Невадамі і рыбай.Каля стала — улада.