Загад: маўчаць!Ды толькі шуміцьДа адказу набітая хата.Плача ў калысцыЗ соскай пустой дзіця,I плачуць ў куткуСіратліваПад ложкам ягняты.А за акном далёкаВідаць рабыЗ-пад снегу гасцінец,Старыя бярозы і гоні,Скібы разораўI межаў бясконцых гарбы,Як мазаліНа працоўных сялянскіх далонях.З лавы падняўсяСолтыс грамадскі,Угору задзёр бараду —Вехаць іржавай саломы.Камнем лягла цішыняНа спінах рыбацкіх.Кашаль сухі надрываўГрудзі Сымону старому.Солтыс пачаў гаварыць,Што Рэч Паспалітая хочаЎсім рыбакам памагчыРыбу лавіць невадамі…Плёў небыліцы, як п'яны,Заплюшчыўшы вочы, —Нат і старыя ў куткуЎсе замахалі рукамі.Пасля з-за стала падняўсяВойт у акулярах:— Трэба урад шанаваць!.. —Карамі страшыў законам.
З натоўпу
Але як жыць нам, скажы,Калі вы адбіраеце Нарач?І палыном з лебядойНас не пракормяць загоны.Тут секвестратар пачаў:— Усе мы павінныПодаці спраўна плаціць,Ціха жыць, не бунтаваццаI працаваць на карысцьНашай айчыны.З гора каб выйсці, з бяды,Трэба не шкадаваць сваёй працы…Сёння будуем для васДарогі-гасцінцы;Польшча культуру нясеУ беларускія сёлы. Можаце самі,Ідзеці вашы вучыццаМогуць дарма у святліцахI ўшколах…Словамі сыпаў,Як рыбай з падзёртага саку.Нават успомніўI пра рыбацкае гора,I над рыбацкаю доляйЁн ледзь не заплакаў.I мімаходам пачаўГаварыць пра азёры.А цішыня,Як хмара, апала на плечы.Толькі часаміШэпат хусткі і шапкі ўскалыша,Змые натоўп,Згасне ў куткуКаля печы.Чутнатады:Шэры дожджШыбы аконныя ліжа.
Сымон
Я, паны, ўжо не рыбак,I сілы не маю,Сілы сваёй маладой.Дні ўжо мае мінавалі.Рукі не так ужо моцнаВёслы трымаюць,I на руках мазалёўБольш, як у пана медаляў.Шмат каштавала ўсім намМіколы айчына.