Пачынаўся вясенні кірмаш.Быццам войска, пасталі вазы,Бы на нейкім парадзе, на вечы.I з натоўпу, як з цёмнай лазы,Лес аглобляў узняўшы на плечы.Сотняй звітых вясёлак паркальУсміхаўся з палатак на сонцы,I каралі цвілі на рукахПрадаўцоў, у прыборах бясконцых,Вецер пальцамі перабіраўЗ гарманістам вясёлым частушкі,Шматкаляровыя яркія стужкіУ дзявочыя косы ўплятаў.На шнурах — чаравікі, кнаты;А вышэй, на падмостках і ганках, —Скуры жоўтыя і хамутыI, яксонца, вянкі абаранкаў,Плешча мора людскіх галасоў.— Гэй, тавар загранічны, парыжскі! —I кудакчуць між крам і вазоўМаладзіцы, купляючы міскі.Ззяюць хусткі вясёлкай, зарой.Шоўк дзяўчына ускіне на грудзі.— Гэй, купі чарнабровай сваёй,Пакахае і век не забудзе!
4
Грышка доўга па рынку хадзіўПрыглядаўся да розных убораў;Хустку, не таргаваўся, купіў —Сіні шоўк з пералівам азёраў.Добра — блізка дзяўчат не было,Бо, пакуль бы з мястэчка прыехаў,Раззваніла б у лапці сяло,Было б гутаркі лішняй і смеху.
Iван
Што прыехаў: наведаць кірмашЦі мо стужкамі палюбавацца?
Прахор
Кінь, Іван, чалавек гэта наш,I не варта табе з ім спрачацца.А табе, Грышка, гэтак хадзіцьПа мястэчку ніколі не раю…Тут пранюхае, можа сачыцьДэфензіўская лютая зграя.Ды нам час. Каля крайніх вазоўНас чакаюць, сабраўшыся, людзі.Шмат баторынскіх ёсць рыбакоў,Нехта з Гатавіч, з Пасынак будзе.
Грышка
Крыху сілы збіраць пачалі.Справу з месца крануць было горай.Калі б ўсіх рыбакоў паднялі —Ўскалыхнуліся б нашы азёры.Рынак, як навальніца, шуміць,То ён шматкаляровы, то зрэбны.Сонца горача паліць, гарыцьНа люстэрках, на хустках, на грэбнях,Маладзіцы свой лён прадаюць:Дываны, ручнікі, палатніны.I калі яны зноў напрадуцьЎсё, што вынесла гора на рынак?Як сцяжынкі, цвітуць паяскі,I расшытыя яркія стужкіЎ каляровыя зоры і птушкі,Ў каласы, верасы, васількі.Ззяюць крамаў багатых рады.Гоман-шум гандляроў, ржанне коней.Вецер з возера, з Мястры, густыЎ залатыя шарахаўкі звоніць.— Гэй, купіце прыборы хутчэй!.. —Не, купец не маніў, не марудзіў.Ведаў — хлопца любіць весялейЧарнабровая з хустачкай будзе.