I панская, ваша, відаць,Яшчэ з горшага лыка саткана.Сёння на брацкіх магілахВербы, хваіныПавырасталі, —Толькі ў грудзях не загаіліся раны.А паглядзіш на зямлю,Як вокам ахопіш, —Ямы, канавы —Рубцы не зажылі і чарнеюць,Плугам не разВыараш дрот, косці з акопаў,Пліты разбітых магіл —Рэшткі даўнейшых траншэяў…I успаміны прыйшліЗ асенніх дарог і вясновых,Дзе непагодай ліхойВербы сумуюць маркотна.Усталі мінулыя дніЗ-пад магіл-валатовак,Дзе паласкаў дожджЗрэбныя ніваўпалотны…— Кажаш, пан, нам пра гасцінцы…Чорнага потуШмат пралілося і тамЗ рук нашых,З нашага карку.I там, пан, пабачыш нашу работу.Вёска пацвердзіць,Як нас катавалі шарваркі.Так і асвета, паны…Не павіднелаУ нашых саломенных хатах.Дзень непагодны, ветраны, шэры,Невадам з стрэхаў рыбацкіхСпусціўшыся, мокне,I шалясцяць на сталеЗагады-паперы;Мутна глядзяцьЗапацелыя вокны.Вось тут умова ляжыць, —Зноў пачаў войт ў акулярах.Быццам ударыў віхорУ алавяную цішу:— Не!— Пастаім да канца за Нарач!— За Нарач!— Не, з рыбакоў ні адзінГэтых умоў не падпіша!..Солтыс яшчэ гаварыў —Крычаў неяк хрыпла.Хата шумела, як бор,Грозна, магутна і гулка.Натоўп, як рака напрадвесні,Нястрыманы выплыў,Хваляй расплыўся, пайшоўБурна вясковаю вулкай.
З
Над шляхамі, пераваламі,Над разорамі і хатамі,Над глухімі пералескамі,Над лясамі над кудлатыміГаслі зоры, загараліся,Майскім цветам асыпаліся…Толькі маладосць адзінаяРасцвіла ў садах рабінаю.Расцвіла, а можа, восеннюЯе скосяць ветры чорныя,Што гуляюць над азёрамі,Над старонкай непакорнаю.Ці мо скутая і босаяПройдзе сцежкамі, палосамі,Незнаёмымі разлогамі,Невядомымі дарогаміI пачне блудзіць зноў песняміПа-над нівамі прасторнымі,На ўсхвалёваных гармонікахТэнарамі непакорнымі…Быў пагодны, быў сонечны час.На шырокім на Мядзельскім рынкуНадрывалася хрыпла катрынка —